30 жніўня — Агра-культурны фэст

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», грамадскае аб’яднанне «Экадом», экалагічная ўстанова «Агра-эка-культура», арганизацыi таварыства «Зялёная сетка» запрашаюць на штогадовы

Агра-культурны фэст

Мерапрыемства адбудзецца 30 жніўня, на пляцоўцы Галерэі «Ў».

У праграме — прэзентацыі i майстар-класы экспертаў па экалагiчнай гаспадарцы і якасці вады, дэгустацыi арганічнай прадукцыi ад беларускіх фермераў, дыскусія аб экалагічным мастацтве, закрыццё выставы «Мутуалістычныя стасункі», канцэрт.

Аграфэст-fin_А3

«Першапачаткова тэрмін «культура» азначаў апрацоўку зямлі. Агра-культурны фэст — гэта падзея для тых, хто любіць сучаснае мастацтва і музыку, гэта магчымасць пазнаёміцца з іншым бокам культуры. Прыходзьце, каб ацаніць экспанаты выставы, паспрабаваць арганічныя прадукты, а таксама даведацца, дзе набыць якасныя прадукты’’, — распавядае Лана Семенас, каардынатар фесту.

Адкрыццё фестываля адбудзецца 30 жніўня ў 12:00.

Праграмма мерапрыемстваў:
30 жніўня 2014

12:00 Адкрыццё Агра-культурнага фэста. Прэс-канферэнцыя і фуршэт-дэгустацыя арганічных прадуктаў. Знаёмства з фермерамі. Бліц-маркет беларускіх арганічных фермераў (ля будынка галерэі). Якасныя свежыя прадукты па спецыяльных зніжаных коштах!

13:00 Андрэй Пахоменка «Вада — аснова жыцця. Практычныя парады пра якасць вады». Для кожнага, хто хоча піць чыстую ваду.

14:00 Вольга Шчыглінская «Планаванне і арганізацыя ўстойлівай арганічнай міні-гаспадаркі.» Прэзентацыя дэманстрацыйнага ўстойлівага ўчастка. Для ўладальнікаў прысядзібных гаспадарак і лецішчаў і тых, хто марыць аб сваім кавалку зямлі.

15:00 Экскурсія па мастацкай выставе «Мутуалістычныя стасункі» з куратарам Наталляй Гарачай.

15:30 Дыскусія «Ці экалагічны эка-арт?» Які экалагічны след пакідае арт-аб’ект? Ці экалогічныя дзеянні могуць быць шкоднымі для прыроды? Экалачічнае мастацтва vs мастацтва на службе экалогіі.

17.30 Закрыцце выставы і фэста. Дэгустацыя беларускіх арганічных прадуктаў.

18:00 Канцэртная праграма — група Port Mone

Удзел ва ўсіх імпрэзах і дэгустацыях, ўваход на выставу — вольны.

Шчыра запрашаем!
Кантактная асоба: Наталля Гарачая, +375 29 560 49 09


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology