Праект BY NOW у межах Еўрапейскага фотафэсту ў Берліне

Фотапраект BY NOW (ініцыятар Андрэй Лянкевіч, куратары Маціяс Хардэр і Ханс Пілар) будзе паказаны ў межах Еўрапейскага фотафестывалю ў Берлінскай ifa-Gallery.

BY_NOW_Book_pages_02У праект, які ў  Менску паказваўся мінулай восенню і быў прэзентаваны таксама асобнай кнігай, увайшлі працы Аляксандра Веледзімовіча, Аляксея Шынкарэнка, Аляксея Наумчыка, Аляксандра Кладава, Аляксандра Саенка, Аляксандры Салдатава, Андрэя Лянкевіча, Яўгена Канаплёва-Лейдзік, Юлі Лейдзік-Канаплёвай, Максіма Шуміліна, Міхаіла Лешчанка, Паліны Палынскай, Паўла Кірпікава, Вольгі Сасноўскай, Сяргея Гудзіліна, Таццяны Гаўрыльчык

Адкрыццё выставы адбудзецца 3 кастрычніка, будзе працаваць да 18 студзеня 2015.

 

Еўрапейскі месяц фатаграфіі ў Берліне з’яўляецца найбуйнейшым нямецкім фэстам фатаграфіі. З 2004 года ён адбываецца раз у два гады ў Берліне і ўключае шырокі спектр выставаў і мерапрыемстваў, звязаных з гістарычнай і сучаснай фатаграфіяй. Фестываль арганізаваны Kulturprojekte Berlin GmbH ў супрацоўніцтве з музеямі, установамі культуры, галерэямі, пасольствамі і інш. прасторамі ў Берліне і Патсдаме.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology