Да 7 снежня прымаюцца заяўкі ў «АРТ-САЦ-ЛАБ»

Арт-лабараторыя «Радыус» пры «Еўрапейскім каледжы Liberal Arts у Беларусі» запрашае мастакоў і куратараў да ўдзелу ў конкурснай праграме сацыяльна-мастацкага праекта «АРТ-САЦ-ЛАБ».

Ідэя праекта заключаецца ў падтрымцы беларускіх мастакоў, куратараў і даследчыкаў у стварэнні і правядзенні выстаў сучаснага мастацтва, дзе актуалізуюцца розныя сацыяльныя праблемы ў кантэксце Беларусі. Гэты праект, на думку аўтараў, прыўнясе ў беларускія мастацкія практыкі новы і актуальны арт-інструментар, а таксама пашырыць ўяўленні аб сучасных экспазіцыйных магчымасцях і мастацкіх формах крытыцы. Сацыяльны і даследчы накірунак праекта прадугледжвае крытычны погляд на наша паўсядзеннае жыццё з апорай на сучасныя мастацкія і крытычныя падыходы і прынцыпы экспанавання.

radius2b

На першым этапе работы «АРТ-САЦ-ЛАБ» экспертная камісія вылучыць чатыры праекты з мэтай іх наступнай рэалізацыі напрацягу года. Яны атрымаюць падтрымку і неабходныя кансультацыі ад экспертнай камісіі для дапрацоўкі тэарэтычнай і экспазіцыйнай частак.

Заяўкі прымаюцца: з 8 верасня па 7 снежня 2014 г.

Дасылаць заяўкі: zhgirzero@gmail.com

Члены экспертнай камісіі: феміністка, ініцыатарка праекта «Гендэрны маршрут: фестываль ідэй аб поле» Ірына Саламаціна (Беларусь), менеджэрка і куратарка, нам. дырэктара па арганізацыйным пытанням Балтыйскага філіяла Дзяржаўнага цэнтра сучаснага мастацтва ў Калінінградзе Юлія Бардун (Расія), мастак і куратар Міхаіл Гулін (Беларусь), мастак і куратар Андрэй Лянкевіч (Беларусь), культуролаг, дырэктарка Цэнтра сучаснага мастацтва ў Кіеве Кацярына Батанава (Украіна).

Патрабаванні да заяўкі:
Заяўка павінна ўключаць апісанне праекта, яго канцэпцыі і кантэксту, мэт, задач і суправаджальных мерапрыемстваў. Неабходна апісаць меркаваныя даследчыя і экспазіцыйныя практыкі, якія будуць выкарыстоўвацца ў праекце. Прадставіць спіс удзельнікаў (мастакоў, куратараў, крытыкаў, мадэратараў і г.д.), арганізатараў і партнёраў (калі яны мяркуюцца). Прадставіць бюджэт (выдаткі не больш за 450.у.а., арэнду не ўключаць) і план экспазіцыі, разлічаны на Галерэю сучаснага мастацтва «Ў» ці ЦЭХ (магчымы варыянт плана, выкананы «ад рукі»).

Абавязковымі элементамі выставы павінны быць мастацка-даследчыя элементы і супрацоўніцтва паміж беларускімі і/ці замежнымі прадстаўнікамі арт-супольнасці. Напрамкі і тэмы даследванняў і крытычнага аналізу не абмяжоўваюцца.

Патрабаванні да мастацкай рэалізацыі: выкарыстанне сучасных медыа, актуальных мастацкіх і экспазіцыйных практык.

Больш падрабязная інфармацыя аб патрабаваннях да заяўцы знаходзіцца на сайце ECLAB http://eclab.by/news/konkursnaya-programma-proekta-art-soc-lab

Партнёры:
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», крэатыўная прастора ЦЭХ, інтэрнэт-часопіс «Новая Еўропа», мультымедыйны інтэрнэт-часопіс «34mag», часопіс аб сучаснай беларускай культуры «pARTisan», культурнае интэрнэт-прастора «vitebsk4.me».

Працоўная група праекта «АРТ-САЦ-ЛАБ»: Аксана Жгіроўская, Ягор Мароз, Вольга Шпарага


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology