16 верасня — Прэзентацыя «ЛГБТК у сучасным інфаполі Беларусі»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», мультымедыя-часопіс 34mag.net,
медыя-праект pARTisan, супольна з праектам MAKEOUT
У межах арт-праекта «XXY»

16 верасня (аўторак), 19.00
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а) 

Прэзентацыя «ЛГБТК у сучасным інфаполі Беларусі»

Калі задацца пытаннем, як і навошта сучасныя беларускія СМІ звяртаюцца да тэмы гендарнай ідэнтычнасці, можна пабачыць, як ЛГБТК ператвараецца ў пазбаўлены жыцця сімулякр, зручны для прапагандысцкіх мэтаў. У той жа час у сучаснай медыяпрасторы відавочны недахоп ЛГБТК-наратыву — на сёняшні момант у Беларусі існуе толькі два журналісцкія праекты, якія канцэнтруюць сваю ўвагу на гісторыі і жыцці ЛГБТК-беларусаў, — MAKEOUT і спецпраект 34MAG.NET «Норма».

presentation16

У пачатку верасня ўвага шырокага кола чытачоў была прыкаваная да публічнай дыскусіі Сяргея Дубаўца і Змітра Дашкевіча, фармальна ініцыяванай сімвалічным камін-аўтам. Неўзабаве тэма сэксуальнай ідэнтычнасці ператварылася ў рытарычнае пытанне, маркер, за якім паўстаюць палітычныя, этычныя і гістарычныя сэнсы. Якім чынам беларускія СМІ ўздымаюць і падаюць тэму сэксуальнай ідэнтычнасці? Ці існуе ўніверсальны падыход да асвятлення гэтай тэматыцы? Чаму MAKEOUT бачыць сэнс менавіта ў захаванні ЛГБТК-наратыву і культурнай рэтраспекцыі?

Запрашаем разгледзець канкрэтныя прыклады і прааналізаваць сітуацыю разам з намі. Куратаркі мерапрыемства — Мілана Лявіцкая (рэдактарка часопіса MAKEOUT) і Міла Навакоўская (рэдактарка навінаў MAKEOUT, журналістка). Удзельнікі — Інга Ліндарэнка (рэдактарка 34MAG.NET), Лідзія Міхеева (сацыёлаг), Уладзiслаў Iваноў (этнолаг, палiтолаг).

Арганізатар — MAKEOUT

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology