20 верасня — прэзентацыя зборніка «Квір-сексуальнасць: палітыкі і практыкі»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», мультымедыя-часопіс 34mag.net,
медыя-праект pARTisan

У межах арт-праекта «XXY»

20 верасня (субота), 17-00
Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)

Прэзентацыя зборніка «Квір-сексуальнасць: палітыкі і практыкі»*

* Пад рэд. І.Саламацінай, Т.Шчурко. Мн: Галіяфы, 2014

afisha_xxy_finalpr_17Хаця тэма сексуальнасці не з’яўляецца цалкам закрытай, яна тым не менш усё яшчэ застаецца «белай» плямай у публічных дэбатах. Адсутнічаюць праграмы сексуальнай адукацыі ў школах, ЛГБТ і квір-людзі падвяргаюцца ціску і дыскрымінацыі.

Зборнік «Квір-сексуальнасць: палітыкі і практыкі» ўяўляе сабой даследаванні тэмы сексуальнасці і гендэру ў сацыякультурнай прасторы, якія адлюстраваныя з дапамогай навуковых артыкулаў і эсэ, а таксама ў выглядзе прадуктаў мастацкага выказвання, вынікаў калектыўнай творчасці. Стварэнне зборніка мела на мэце прадставіць варыянты таго, якім чынам тэма сексуальнасці можа быць асэнсаваная і даследаваная з прыцягненнем патэнцыялу сучасных крытычных тэорый і з улікам спецыфікі лакальнага кантэксту. У зборніку прадстаўленыя працы аўтарак і аўтараў з Беларусі, Украіны і Расіі.

Падчас прэзентацыі редактаркі і аўтаркі зборніка раскажуць, чаму ўзнікла яго ідэя, што такое «квір» і чаму гэта «карысная катэгорыя» для аналізу постсавецкага кантэксту, якія пытанні і тэмы агучаныя на яго старонках.

Арганізатаркі: Ірына Саламаціна, Таццяна Шчурко, фемісцкая ініцыятыва «Гендэрны Маршрут»; Ганна Лакціёнава, ініцыятыўная група Быць. Квір (tobeq.by).

З удзелам — аўтаркі зборніка, а таксама кнігі «Птушкі» Насты Манцэвiч і Аляксея Братачкiна, кіраўніка канцэнтрацыi «Публiчная Гiсторыя» Еурапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусi.

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology