21 верасня — воркшоп «Мастацтва і страх»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», мультымедыя-часопіс 34mag.net,
медыя-праект pARTisan

У межах арт-праекта «XXY»

21 верасня (нядзеля), 17-00
Галерэя «Ў» (пр. Незалежнасці, 37а)

 Воркшоп «Мастацтва і страх» феміністскай мастачкі і актывісткі Mikaela (RU)

для афиши_ МикаэлаЧаму так цяжка ўзяць у рукі аловак, пэндзаль, гліну, фотакамеру? Што рабіць з «эфектам белага ліста»? Чаму мы баімся рабіць таго, што нам сапраўды падабаецца? Чаму саромеемся назваць сябе «мастаком/чкай» ці прызнаць свае заслугі, нават калі даўно і ўпарта займаемся творчасцю?

Воркшоп будзе прысвечаны даследаванню таго, якія страхі звязаныя з мастацтвам і як яны ўплываюць на нашыя паводзіны.

Воркшоп складаецца з двух частак:

У першай частцы мы пастараемся высветліць, як грамадства канструюе страх займацца мастацтвам і творчасцю, якія стэрэатыпы стварае вакол слоў «мастак» і «мастачка» і як гэтыя стэрэатыпы ўплываюць на нас. Гэтая частка воркшопа адкрытая.

Другая частка — для асабістай працы. Тут мы паспрабуем выканаць некалькі практыкаванняў, каб знайсці свой ​​індывідуальны спосаб спраўляцца са страхам і знайсці рэсурсы, якія могуць дапамагчы ісці па свайму асабістаму творчаму шляху. Гэтая частка воркшопа закрытая.

Прыйсці на першую частку вы можаце ў любы час, але для ўдзелу ў другой частцы воркшопа вам трэба прыйсці своечасова.

Мікаэла — феміністская мастачка, мастачка графіці і вулічная мастачка; удзельніца МФГ (Moscow Feminist Group / Маскоўская феміністская група https://www.facebook.com/ravnopravka?ref=stream)

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology