6 кастрычніка — выстава «SENSE OF PLACE» Сучасная латвійская фатаграфія

У межах супольнага праекту фестываль «Месяц фатаграфіі ў Мінску»

Выстава «SENSE OF PLACE» Сучасная латвійская фатаграфія

Арніс Балкус, Рэйніс Хофманіс, Алніс Стакле

06.10 — 30.10 2014 

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр.Незалежнасці 37а)

MPM_SencePlaceТры сучасныя латвійскія фатографы — Арніс БалкусРэйніс Хофманіс іАлніс Стакле — шукаюць знакі у латвійскім пейзажы, што характарызуюць іх родны кут. Пейзаж складаецца з прыродных і культурных элементаў ды іх узаемадзеяння. Узаемадзеянне з гэтымі элементамі можа выклікаць асаблівае адчуванне месца, якое фатографы спрабавалі выявіць у сваіх работах.

Алніс Стакле ў серыі Not Even Something фатаграфуе ўначы не пазначаныя на карце сцежкі і дарогі ў Даўгаўпілсе, другім па велічыні горадзе Латвіі; Арніс Балкус у «Латвійскіх нататках» разглядае калектыўныя рытуалы і паўсядзённыя рэчы ў правінцыйных гарадах і прыгарадах; Рэйніс Хофманіс у серыях Sale і Private цікавіцца сістэмай знакаў у пейзажы. Адначасова фатографы адлюстроўваюць складаную палітычную і эканамічную сітуацыю ў сённяшняй Латвіі. Некалькі гадоў таму Латвія пацярпела ад глыбокага фінансавага крызісу, але цяпер зноў лічыцца краінай з самым хуткім эканамічным ростам у ЕС.

Пейзаж — гэта мова, якая існуе ў няспынным канфлікце паміж афіцыйнай карцінай для турыстаў і фактычнай паўсядзённай рэальнасцю, часта не закранутай глабалізацыяй. Праз элементы пейзажу фатографы паказваюць нам прастору, дзе існуюць яны самі і грамадства, гісторыю гэтай прасторы, а таксама тое, як латышы успрымаюць сябе ў сусветным кантэксце

Адкрыце выставы адбудзецца 6 кастрычніка а 16.00 гадзіне


Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology