Аб’яўлены пераможцы Bulbamovie 2014

26 кастрычніка ў Варшаве былі падведзеныя вынікі IV Фестывалю беларускага кіно Bulbamovie.

Залатую бульбу атрымала стужка «Вартаўнік» Віктара Красоўскага, Срэбраную бульбу – «Баба, Ваня і коза» Дарыі Юркевіч, Бронзавую – «Рэканструкцыя бяссонніцы» Нэлы Васілеўскай. Акрамя гэтага спецыяльным прызам за «Лепшы гук» ад беларускай студыі Soundmixer.by адзначаныя дзве стужкі — «Фабрыка» Алеся Лапо і «165/60» Антона Бруцкага. Прыз за лепшы дакументальны фільм ад Белсата атрымала праца «Пра любоў: Іра» Любові Зямцовай, прыз глядацкіх сімпатыяў – «Баба, Ваня і коза» Дарыі Юркевіч. Спецыяльны прыз журы – анімацыя Марысі Тульжанковай і Аляксандра Падкапаева «А што ў лузе?».

bulbamovie

Дарэчы, праз колькі дзён у Менску стартуе XXI Міжнародны кінафестываль «Лістапад». Упершыню ў Праграме з’явіўся Нацыянальны конкурс, куды трапілі таксама стужкі – «Вартаўнік» Віктара Красоўскага і «Баба, Ваня і коза» Дарыі Юркевіч. Удзельнічае і фільм Андрэя Кудзіненка «Hard Reboot», якая на сёлетнем Bulbamovie паказваўся па-за межамі конкурса. 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology