Baisan і Buben выпусцілі кліп у стылі digital bооmbastick

Baisan Buben Skweee BelarusЭлектронна-паэтычны дуэт Baisan (Алесь Плотка)і Buben візуалізаваў адзін з твораў са свайго першага альбому Iamb-n-Bass.

 

Відэа на лірычны твор F5 было зроблена з ужываннем тэхналогіі digital bооmbastick, калі ў выявы літар устаўляюцца нябачныя звычайнаму воку сімвалы. Аўтар відэа — Анатоль Курысь, вядомы сваімі відэапрацамі для берасцейскага гурта Saint Gooseberry. Другі альбом Baisan і Buben будзе мець назву Skweee Belarus, яго рэліз адбудзецца 21 лістапада на лэйбле Believe Digital, прадзамова на Itunes — з 14.11

Сінгл з будучага альбому ужо можна праслухаць на Soundcloud, яго стваральнікі запрашаюць на бліжэйшы музычна-паэтычны шабаш «Касмічны Пшанічны», які адбудзецца ўжо 7-га лістапада.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology