21 лістапада – фотапраэкт Вольгі Бубіч

«НЕДЗЕ І НАНОВА ТУТ»

Фотапраэкт Вольгі Бубіч

У апошнія гады фатаграфія пачала ператварацца ў дысцыплінарна адасобленую прыладу філасофскай рэфлексіі. Яе функцыі паступова выходзяць за межы міфа пра фіксацыю рэальнасці, робячы актуальнымі пытанні, звязаныя з пераасэнсаваннем яе значнасці ў структуры ўспрыняцця, бачання і пазнавання свету.

bubicФатаздымак як практычны вынік стасункаў з навакольным асяроддзем можна параўнаць з картаграфіяй, навукай пра даследванні, мадэляванне і адлюстраванне прасторавага размяшчэння, спалучэння і ўзаемасувязі аб’ектаў і з’яў прыроды і грамадства.

Фотапраэкт «Недзе і нанова тут» – вынік даследвання ролі, якую маюць змадэляваныя выявы гарадской прасторы і аматарскай фатаграфіі.

Фрагменты сапраўдных геаграфічных мап, турыстычныя здымкі і каляровыя канцылярскія цвічкі-кнопкі слугуюць матар’ялам для стварэння калажаў, якія прымаюць форму аўтарскіх метафар у канструяванні фармальнай абагульненай прасторы, персанальнага мульцісусвету, які знішчае неабходнасць у фактычным дакументаванні прысотнасці.

Любы горад, любы пакой насамрэч не больш за любы горад ці любы пакой. У горада няма межаў, ён можа надарыцца дзе заўгодна, паўтараючыся ў «дэ жа вю» дэталяў і адчуванняў.

Усё звонку вядзеадкрыты дыялог з усім знутры нас. Рэальнасці спосабаў бачання пачынаюць узаемадзеянне адна з адной, наслойваюцца адна на адну і робяць бессэнсоўнымі спробы адназначнай фіксацыі, усталявання дакладных каардынат. Кожнае пытанне можа абудзіць мноства аднолькава правільных адказаў.

Фотавыстава «Недзе і нанова тут» Вольгі Бубіч адбудзецца ў мемарыяльным музее-майстэрні З.І.Азгура з 21 лістапада па 20 снежня 2014 года.

Адрас музея: вул.Азгура, 8, Мінск.

Выстава адкрытая для наведвання з 10.00 па 18.00, выходныя – панядзелак, нядзеля.

Адкрыццё фотавыставы – 21 лістапада ў 19.00.

Пра аўтара:

Вольга Бубіч — фатограф, эсэіст, выкладчык. Нарадзілася і жыве ў Мінску. У 2002 годзескончылаМінскі дзяржаўны лінгвістычны ўнівертсітэт, у 2003 – абараніла магістарскую дысертацыю па агульнай педагогіцы. У 2001 па стыпендыі Пасольства Італіі ў Беларусі прайшла адукацыйны курс ва ўніверсітэце Перуджы.

Тэорыі і практыцы фотасправы навучалася на майстар-класах у Андрэя Дубініна, Аляксея Нікішына, Кладзін Доры і Хаўера Фуэнтаса. Серыі і асобныя здымкі экспанаваліся ў Беларусі, Расіі, Украіне, Латвіі, Арменіі, Італіі і Нідэрландах. Фотапраэкт «Горад унутры» атрымаў 3 месца на міжнародным фестывалі ADNAK у 2011 годзе, серыя «AlterLocus» уганараваная адмысловага ўзгадання ў межах конкурса «Пастулат-2012». Фатаграфія «Сны Ганны» стала фіналістам галерэі «IconPrize» ў конкурсе на афармленне вокладкі кнігі «UnfastenedHeart» Лэйн фон Хертцэн.

Сёння Вольга Бубіч таксама актыўна супрацоўнічае ў вобласці крытыкі і аналітыкі сучаснай беларускай фатаграфіі з шэрагам анлайн і друкаваных выданняў Беларусі, Расіі ды Украіны. Больш за 10 год працуе выкладчыкам англійскай мовы ў БДУ.

Праэкт «Недзе і нанова тут» быў реалізаваны ў 2013 годзе, утраўні 2014 ён быў прадстаўленыў фармацеасабістай выставы ў кінатэатры «Колавая панарама» ў Маскве (куратар – Вольга Смірнова).


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology