«World Press Photo» ў Менску

11 сьнежня 2012 году Юрэ Янсэн адкрые выставу World Press Photo ў Менску — у Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” на праспэкце Незалежнасьці, 37а. А перад гэтым правядзе адкрытую лекцыю ў галерэі TUT.BY. На ёй Юрэ Янсэн раскажа пра гісторыю ўзьнікненьня найвялікшага ў сьвеце конкурсу фотажурналістыкі, пра ўмовы ўдзелу ў ім. Таксама ён распавядзе пра зьмены, якія адбыліся пасьля зьяўленьня лічбавай фатаграфіі й заснаваньня мультымэдыйнага конкурсу World Press Photo. Жывую трансьляцыю лекцыі будзе весьці партал Tut.by. Лекцыя пройдзе 7 сьнежня ў галерэі Tut.by (вуліца Веры Харужай, 1a, 6-ы паверх, уваход з правага боку гандлёвага цэнтру). Пачатак а 19-й гадзіне. Кіраўнік праекту — Андрэй Лянкевіч.

Выстава працуе з 11.12  па 24.12.2012, Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасьці, 37а)

Крыніца \\ ygallery.by.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology