21 лістапада — выстава Коткі ў польскім коміксе

21 — 28 лістапада 2014
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр.Незалежнасці 37а)

Выстава Коткі ў польскім коміксе «На чатыры лапы»

Пасля поспеху выставы «Жанчыны ў польскім коміксе» мы вырашылі прадставіць таксама інтрыгуючую і вельмі маргінальную тэму, якой з’яўляецца вобраз котак ў польскай каміксаграфіі. У сусветным коміксе коткі здабылі сабе моцную рэпрэзентацыю, напрыклад, праз такія альбомы як філасофскі «Кот равіна», сенсацыйны «Backsad», звязаны з амерыканскім рухам пратэсту «Кот Фрынц», або вядомы не толькі аматарам комікса «Гарфілд». Праўда, у польскім коміксе мы не знойдзем ніводнай папулярнай кацінай зоркі коміксаў, але але трохі прыжмурыць вочы, мы ўбачым цікавыя каціныя постаці. Варта дадаць, што сярод герояў польскіх коміксаў самай папулярнай жывёлай з’яўляецца таксама вожык і герой гісторый ў малюнках Козлік Матолэк. Магчыма, такая нешматлікая прадстаўленасць першапланавых роляў жывёламі ў польскім коміксе вынікае з таго, што комікс над Віслай адрасаваны быў больш да моладзі, чым да дзетак.

Polish-Comics-2

На выставе п працы розных аўтараў:

Кшыштаф Гаўранкевіч (рыс.), Крысціян Розэнберг (сцэн.) «AchtungZelig! Другая Сусветная»

Томаш Невядомскі (рыс. і сцэн.) «Каціныя сны і Леанарда»

Караліна Данэк (рыс. і сцэн.) «Раскажу табе па сакрэту, як кот паліў цыгарэту»

Сільвія Рэстэцка (рыс. і сцэн.) «Мая асістэнтка Мілуся»

Матэуш Скутнік (рыс. і сцэн.) «Блэкі»

Марэк Турэк (рыс. і сцэн.) «Ахвяры»

Міхал Жэчнік (рыс. і сцэн.) «Эразмусы»

Агнешка Пікса (рыс. і сцэн.) «Уджунглях дробных зараснікаўнават маленькая котка — ягуар»

Гэтыя коміксы з’явіліся цягам апошняга дзесяцігоддзя. Можна сказаць, што каціныя героі гэтых прац знаходзяцца ў самым росквіце сіл, калі гаворка ідзе пра стаж знаходжання на планшах комікса. Але паколькі коткі любяць хадзіць уласнымі сцежкамі, то мы знаходзім іх у сцэнарыях розных часоў і прастор. І так катоў з альбома «AchtungZelig!»

Мы бачым у метафарычным транспарце ў суправаджэнні эсэсаўцаў сярод змрочных лясоў Другой сусветнай вайны. Каты Невядомскага больш «каляровыя» і «свойскія». Без сумневу, гэта эфект слабасці аўтара да гэтых жывёл, які сам мае (або якога маюць) тры каты і з’яўляецца абсалютным кашатнікам і адначасова аўтарам постаці Ратмана, але гэта ўжо іншая гісторыя…

Маладая мастак-графік Караліна Данэк ў форме аднакадравых жартаў паказвае часта не самыя вясёлыя моманты штодзённага жыцця. Міхал Жэчнік дэканструіруе каціны свет, уводзячы новыя значэнні ў чалавечае жыццё. Агнешка Піска напаўняе свае кампазіцыі пустымі месцамі, у кім мы адкрываем таямніцу ў каціных слядах на снезе.Фрагмент выдатнага комікса «Блэкі» Матэуша Скутніка паказвае аснову кацінай псіхікі ў характэрным для гэтага аўтара адлюстраванні рэфлексіі. Марэк Турэк раскрывае тэму здзеку над катамі і адначасова забабонаў пра няшчасце, якое прыносіць чорная котка, што перабяжыць дарогу. Варта звярнуць увагу на падобную сцэну ў прадстаўленым на выставе фрагменце з альбома Гаўранкевіча і Розэнберга.Матыў часта не найлепшых узаемаадносін паміж людзьмі і коткамі стаў дамінуючай тэмай «кацінага» нумару часопіса «Zinio», выдадзенага ў 2000 годзе. Тлумачэнне прычын такіх узаемаадносін можна шукаць ў словах Уладзіслава Капаліньскага, вядомага польскага лексікографа, перакладчыка і выдаўца: «незалежнасць і адасобленасць» коткі (яскрава бачная праз кантраст з пакорай і адданасцю сабакі) зрабіла з яе ў сярэднявечнай Еўропе сінонім фальшы і крывадушнасці«. Аднак, варта задумацца, ці гэтыя «каціныя» рысы не выклікаюць падобнай рэакцыі ў міжчалавечых зносінах… Нам застаецца толькі скрыжаваць пальцы, каб такіх пасля такіх дрэнных зносін заўсёды падаць на чатыры лапы.

АЎТАРЫ ВЫСТАВЫ

Кшыштаф Гаўранкевіч — нар. 1 красавіка 1969 г., графік, мастак, раскадроўшчык, стваральнік коміксаў. Выпускнік Мастацкага ліцэя, двойчы студэнт Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Варшаве (Факультэт архітэкітуры дызайну, Факультэт рафікі). Аўтар малюнкаў для коміксаў, між іншым «Мікраполіс», «Эсэнцыя», «AchtungZelig».

Томаш Невядомскі — нар. 24 студзеня 1971 г., графік, стваральнік коміксаў. З адзнакай скончыў Еўрапейскую акадэмію мастацтваў у Варшаве на факультэце графікі. З 1991 года публікуе ілюстрацыі і коміксы ў «Новай фантастыцы», а таксама ў «Часе фантастыкі». Рысаваў для многіх часопісаў і газет, між іншым «Палітыкі», «Рэчы Паспалітай», «Жыцця». Стварыў такіх герояў комікса як Ратман, Бола, Нэрвольвер, Шматан. Распазнавальныя рысы яго творчасці — абсурд, гратэск і сюррэалізм.

Матэуш Скутнік — нар. 26 ліпеня 1976 г. у Познані. Стваральнік коміксаў, карыкатурыст і дызайнер кам’ютарных гульняў. Стваральнік коміксаў «Рэвалюцыі» (серыя), «Марфалакі» (серыя), «Блэкі» (серыя) і інш. Друкаваўся ў «AQQ», «Krakers», «Znakomiks» і інш. Аўтар сцэнарыя (адаптацыя комікса»Манахром» з серыі «Рэвалюцыі») і сцэнаграфіі да фільма «Кінематограф» Томаша Багіньскага.

Марэк Турэк — нар. 15 лютага 1970 г. у Забжы, стваральнік коміксаў. Публікаваў свае працы як у Польшчы (AQQ, KomiksForum, KKK, CzasKomiksu, Krakers, Katastrofaі інш), так і за мяжой (Славенія, Чэхія, Італія, Македонія, ЗША). Найбольш вядомым яго творам з’яўляецца збор звязаных між сабой апавяданняў «Fastnachtspiel» у чатырох частках, дзеянне ў якіх адбываецца ў незвычайным месцы, створаным пасля канца свету.

Міхал Жэчнік — культуролаг, няздзейснены ўкраінскі філолаг. Сцэнарыст і карыкатурыст, рэцэнзент, аўтар майстар-класаў па коміксе. Аўтар альбомаў «Генератар 1000», «S/N», сааўтар альбомаў «Прыгоды Варшаўскага паўстання» і «Вялікі атлас пястуноў польскіх», сцэнарыст «Кардыцэпса» і «Тут паўстала Польшча». Публікаваўся ў розных часопісах.

Агнешка Пікса — нар. У 1983 г. Жыве і працуе ў Кракаве. Вучылася на Факультэце графікі Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Кракаве і ва UniversitatedeArtasiDesignу г. Клуж-Напока. Займаецца рысункам і ілюстрацыяй, стварае аўтарскія коміксы, эксперыментуе з мовай; стварае аб’екты, інсталяцыі, «воблакі паняццяў» і «нібыфільмы». Публікавалася ў міжнародных часопісах «Kush!» i «Grid», а таксама ў «Сшытках коміксаў» і «PianaMagazine». У супрацоўніцтве з выдавецтвамі «Centrala» і «Volans» апублікавала серыю аўтарскіх паштовак. У 2009 годзе выдала ў лімітаванай версіі свой дэбютансцкі комікс «Альберт Бененшток». Свае працы прэзентавала ў Вільні, Тбілісі, Вроцлаве, Кракаве, Познані.

Караліна Данэк — польская мастачка-графік. У 2013 годзе ў супрацоўніцтве з выдавецтвам «Centrala» выйшаў яе дэбютны комікс «За варотамі».

Анна Караліна Качмарчык, — нар. У 1988 годзе ў Асвенцыме. Вывучала мастацтва ў Кракаўскай акадэміі выяўленчага мастацтва, акрамя асноўнай праграмы ўдзельнічала ў занятках Майстэрні аповеду праз малюнак, Майстэрні дызайну адзення ці Майстэрні кнігі, удзельнічала ў розных мастацкіх праектах. Магістарскую працу абараніла ў траўні 2013 года, прадстаўляючы калекцыю малюнкаў на тэму сноў, а таксама кнігу «Дзённік сноў». Лаўрэат Стыпендыі Міністра культуры і нацыянальнай спадчыны, двухразовы лаўрэат Стыпендыі Рэктара для найлепшых студэнтаў. Удзельнічала ў выставах калектыўных і аўтарскіх. Зараз вывучае ілюстрацыю ў HochschulefuerGrafikundBuchkunstу Ліпску, у Германіі. У сакавіку гэтага года ў Польшчы ў выдавецтве «Centrala» выйшаў яе дэбютны альбом коміксаў «Доўгая гісторыя».


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology