На прэміі «Героі году» выступіць шасцёра намінантаў

Гурты Dzieciuki, Navi, Landau, Leibonik, Bristeil, праект .K, а таксама «Аляксандра і Канстанцін» выступяць на музычнай прэміі «Героі году» ад парталу Tuzin.fm, якая пройдзе 12 снежня ў клубе «Піраты».

image description12 снежня ў клубе «Піраты» будзе названы гурт, які стаў адкрыццём у беларускай музыцы сёлета, а таксама «Героі году» – найлепшая каманда на беларускай незалежнай сцэне па версіі найстарэйшага музычнага парталу Tuzin.fm, які ўжо 12-ты год падсумоўвае вынікі музычнага году.

«Вядома ж, наша прэмія суб’ектыўная, бо мы называем найлепшыя каманды на наш уласны густ. Але нашы ўпадабанні мусяць абавязкова быць падмацаваныя рэальнымі справамі. Пры вызначэнні пераможцаў нашай прэміі мы ўлічваем рэальную і віртуальную актыўнасьць музыкаў, канкрэтныя дасягненні ў музычнай справе, унікальнасць іх творчай прапановы і ў прынцыпе здольнасць мысліць крэатыўна», – кажа кіраўнік Tuzin.fmСяргей Будкін.

За месяц да канцэрту быў абвешчаны шорт-ліст прэтэндэнтаў на перамогу ў абодвух намінацыях. У намінацыі «Адкрыццё» пяць гуртоў і выканаўцаў: Haina, .K, Сяргей Башлыкевіч, Віталь Варанко і Bristeil. У катэгорыі «Героі году» намінуюцца – Лявон Вольскі, Navi, Dzieciuki, Vuraj, Landau, Akute і «Ляпіс Трубяцкі». Пераможцы будуць абвешчаныя непасрэдна на канцэрце, у якім выступяць па тры прэтэндэнты ў кожнай з намінацыяў – Leibonik, Bristeil, .K, Dzieciuki, Navi, Landau, а таксама «Аляксандра і Канстанцін», як аўтары найлепшага альбому сезону па вэрсіі наведнікаў Tuzin.fm

Канцэрт ладзіцца пры падтрымцы сталага партнэру Tuzin.fm— кампаніі «Будзьма беларусамі!».

12 сьнежня (пятніца). Менск, клюб «Піраты» (пр.Партызанскі, 6а). 19.00. Прэмія «Героі году» ад парталу Tuzin.fm пры ўдзеле Dzieciuki, Navi, Landau, Leibonik, Bristeil, праект .K, а таксама «Аляксандра і Канстанцін». Кошт квіткоў (пры папярэднім продажы, з улікам камісіі апэратара) — 120 000 (танцпляц), 150 000 (столік). У дзень канцэрту будзе даражэй. Тэлефон для даведак: +375 29 6872093. Квіткі на цырымонію можна набыць он-лайн тут або ў касах kvitki.by па ўсёй краіне.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology