30 лістапада — сустрэча з Артурам Клінавым (Віцебск)

У лістападзе адукацыйны праект «КРОКІ: шляхам беларускай культуры» у Віцебску распачаў  курс адукацыйных сустрэчаў для моладзі. Цягам месяцу ў горадзе прайшлі 4 сустрэчы з экспертамі ў розных сферах культуры, якія распавядалі пра самае сучаснае і цікавае ў беларускай культуры.

Артур Клінаў / фота pARTisan

Артур Клінаў / фота pARTisan

30 лістапада ў 17-00 у антыкавярні Time-out у Віцебску адбудзецца творчая сустрэча з беларускім мастаком і пісьменнікам Артурам Клінавым, аўтарам раманаў «Малая падарожная кніжка па Горадзе Сонца», «Шалом» і «Шклатара», рэдактарам медыя праекта «pARTisan».

Да гэтага Віцебск ужо наведалі: рэжысёр Андрэй Саўчанка са спектаклем «Бі-лінгвы, ці Кураня з сэрцам», паэты Ўладзь Лянкевіч і Андрэй Хадановіч, рок-гурт Re1ikt.

Курс імпрэзаў разлічаны на школьнікаў, студэнтаў і актыўную творчую моладзь, а таксама ўсіх, хто хоча даведацца больш пра культурныя з’явы і падзеі ў сучаснай Беларусі.

Кантакты для сувязі: Вікторыя (+37529 3530196).

 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2018. Дызайн: Vera Reshto. Вёрстка: Swagg.by .Антивирус для сайта WordPres СтопВирус