28 лістапада — выстава Сяргея Ждановіча і Людмілы Русавай

28 лістапада ў 17.30 у мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбудзецца адкрыццё сумеснага праекту Сяргея Ждановіча і Людмілы Русавай «Гульня ў лялькі. Replay».

Печать«Праект «Гульня ў лялькі» быў створаны ў суаўтарстве з легендарным мастаком, піянерам беларускага перформансу Людмілай Русавай (1954-2010). Мэтай нашага праекту з’явіўся пошук новай формы прэзентацыі перформансу (фота-перформанс) і атрыманне якасна новага прадукту – візуальнага рада, які складаецца з стоп-кадраў, дзе кожная фатаграфія, у той жа час, з’яўляецца завершаным аўтарскім творам.

Менавіта таму для рэалізацыі быў абраны ручны друк з ужываннем актыўнага маскіравання. Абмяркоўваючы і распрацоўваючы ідэю праекту, мы прыйшлі да высновы, што будзем здымаць «спыненае кіно» са сваім сцэнарыем, сюжэтнай лініяй, сцэнаграфіяй і частымі дублямі сцэн, а фінальная серыя выяў будзе прадстаўлена як «кадры з фільма», складзеныя ў візуальны аповяд.

Першая рэалізацыя праекту адбылася ў галерэі візуальных мастацтваў NOVA ў 2000-м годзе. Пазней праект быў паказаны ў Санкт-Пецярбургу ў галерэі Photoimage (Пушкінская-10). Сёння праект рэпрэзентаваны праз 14 гадоў пасля яго стварэння і, акрамя мастацкага складніку, набыў якасці гістарычнага матэрыялу, стаў часткай творчай спадчыны мастака».

Сяргей Ждановіч

Людміла Русава (1954 – 2010)

Мастачка. Ўдзельніца выстаў з 1979 (больш за 100 выстаў і канцэптуальных праектаў).
Аўтарка першага пэрформансу ў Беларусі. У 1999 г. выдадзена аўтарская арт-кніга «Наскрозь».
Удзельніца нонканфармісцкага руху Ленінграда (1981 – 1991).
Была сябрам творчых аб’яднанняў «Плюраліс», «Форма» (1980 – 1990-я), Саюза мастакоў БССР. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, у Музеі «Zimmerli Art» (ЗША), у муніцыпалітэце Бона (Германія), а таксама прыватных калекцыях Мінска,Вільнюса, Берліна, Бостана, Варшавы, Гданьска, Рыгі, Стакгольма.

Сяргей Ждановіч (1975)

Мастак, фатограф.
1991-1995 – вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы імя А.К.Глебава.
У 2000 – скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
Удзельнік выстаў з 1996 года (больш за 60 выстаў і паказаў).
Аўтар 10 персанальных выстаў.
У 2013 выдадзены першы альбом аўтара «Безназоўны».
Працуе з фатаграфіяй, прасторавай інсталяцыяй, мультымедыя.

Выстава будзе працаваць з 28 лістапада па 13 снежня 2014 года.
Наш адрас: мастацкая галерэя «Універсітэт культуры»,
Кастрычніцкая пл.,1 (Палац Рэспублікі). Тэл.: 327-26-12.
Мы працуем: 11.00-19.00. Выхадныя: нядзеля, панядзелак. Уваход вольны.

фото-2


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology