Baisan і Buben заклікалі да прафілактыкі туберкулёзу

Skweee Belarus, новы альбом Baisan і Buben цалкам даступны для праслухоўвання на стрымінг-рэсурсе SoundCloud.

Як і першы альбом, выдадзены на Big Buben Studio рэліз атрымаў сусветную дыстрыбуцыю дзякуючы супрацы артыстаў з Believe Digital. Альбом даступны па ўсім свеце праз I-tunesAmazon,Beatport і іншыя буйныя сэрвісы. Перад выхадам альбому раней у лістападзе з’явіліся сінгл з трох рэміксаў і анімаваны кліп на трэк F5, аўтарам якога стаў Анатоль Курысь.

Baisan-Buben-Skweee-Belarus

У дзень размяшчэння альбому для свабоднага спампоўвання ў сеціве з’явіўся зварот Байсана, у якім ён расказаў пра сваю хваробу і  заклікаў людзей у сваіх фрэндстужках болей уважліва ставіцца да праблемы туберкулёзу і своечасова рабіць флюараграфію.

Бліжэйшы выступ дуэту адбудзецца ўвечары 12.12 на прэзентацыі праекту МемТут у Галерэі Тut.by.

cлухаць альбом — https://soundcloud.com/baisan88/sets/buben-vs-baisan-skweee


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology