13 студзеня — Georgian Video Art

13.01.2015 — 02.02.2015
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» сумесна з Georgian Video Art Archive
прадстаўляюць выставу — прэзентацыю

Georgian Video Art

Georgian-Video-Art1Змены сацыяльна-палітычнага ландшафту заўсёды выступаюць тыргерам для развіцця любой краіны. Для Грузіі большасць працэсаў, якія адбываліся, пачынаючы з 1990-х гг., аказалася далёка няпростымі. Мастацкія практыкі могуць стаць дэвізам і адным з ключавых момантаў у стварэнні і адлюстраванні новай ментальнай і сацыяльнай прасторы. З’яўленне новых медыя і практык сучаснага мастацтва ідзе паралельна з рэканструяваннем і зменамі палітычнага, сацыяльнага і культурнага кантэкстаў у Грузіі і на ўсёй пост-савецкай тэрыторыі.

З 1990-х гг. сучаснае мастацтва Грузіі стала альтэрнатыўнай лініяй гісторыі і культуры, быццам ствараючы паралельную рэальнасць.

У 2014 г. НДА Active for Culture стварылі анлайн архіў Грузінскага відэа арту — videoimage.ge, які змяшчае каля 400 прац 80 мастакоў і ўключае амаль усё, што было створана ў гэтым кірунку з 1990-х гг.
Active for Culture сумесна з Галерэяй сучаснага мастацтва «Ў» прадстаўляе альтэрнатыўную лінію развіцця сацыяльна-культурнага жыцця ў Грузіі праз адабраныя відэа арт праекты, якія адлюстроўваюць і аналізуюць грузінскую сітуацыю, дэманструюць розныя візуальныя перспектывы рэальнасці і дазваляюць стаць сведкамі/назіральнікамі пост-савецкага культурнага жыцця Грузіі. Можна сказаць, што грузінскі відэа арт прайшоў тры стадыі свайго развіцця за 24 гады існавання.

На выставе ў Мінску будуць прадстаўлены працы розных перыядаў, куратары і заснавальнікі грузінскага відэа арт архіва распавядуць пра анлайн платформу, культурныя кантэксты, відэа арт практыкі ў пост-савецкай Грузіі і інш.

Працы 1990-х гг. Кока Рамішвілі, Ніко Цэцхладзэ і Іліко Зауташвілі цесна звязаны з палітычнымі і сацыяльнымі тэмамі, што былі актуальнымі пасля падзення Савецкага Саюза. Тыповым для гэтых прац выступае востры крытыцызм. Кока Рамішвілі шмат эксперыментуе з відэа і рухавымі выявамі. З 2000-х гг. пачынае актыўна праяўляць сябе новае пакаленне мастакоў: Вато Цэрэтэлі, Гіо Сумбадзэ, Ніка Мачаідзэ, Софія Табатадзэ і інш, якія выкарыстоўваюць ужо новыя візуальныя элементы, такія як анімацыя і Vjing. Трэцяе пакаленне прадстаўлена маладымі мастакамі Гегі Хабурдзанія, Марыям Мурадашвілі, Сасо Кумсіашвілі.

Для выставы адабраныя працы 10 мастакоў розных пакаленняў, што з’яўялецца спробай прадставіць як культурны кантэкст, тэмы, якія закранаюцца ў відэа працах, так і развіццё медыя ў Грузіі.
Куратары праекта: Алексі Саселія, Галактыён Ерыставі, Гіо Спандэрашвілі.

У межах выставы пройдзе шэраг лекцый і дыскусій з удзелам грузінскіх і беларускіх куратараў, арт-крытыкаў і даследчыкаў. Сачыце за праграмай мерапрыемстваў на сайце галерэі і на нашых старонках у сацыяльных сетках.

Вялікая падзяка тэхнічнаму партнёру — кампаніі Samsung і партнёру суправаджальных мерапрыемстваў — інтэрнет парталу ARTAKTIVIST

Адкрыццё выставы Georgian Video Art адбудзецца ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў»
13 студзеня а 19-ай гадзіне
Уваход вольны

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А
+375172863168
www.ygallery.by


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology