Фіналісты АРТ-САЦ-ЛАБ: віншуем пераможцаў

Віншуем і аб’яўляем фіналістаў конкурсу АРТ-САЦ-ЛАБ ад арт-лабараторыі «Радыус» пры Еўрапейскім каледжы Liberal Arts ў Беларусі.

Усяго было даслана 19 заявак з наступных гарадоў Беларусі: Брэст, Барысаў, Віцебск, Мінск, Орша; а таксама сумесныя праекты Беларусь/Украіна і Беларусь/Расія.

radius2b

Фіналісты конкурсу:

Паліпціх. Якога полу супрацоўнік
Праект Ганны Лакціёнавай, Беларусь; Мікаэлы, Расія

Controlling
Праект Ілоны Дзергач

Напалеон горада БЭ
Праект івэнт-супольнасці «Барысаўская мыза», Наталля Галава

Усё, што было цвёрдым, раствараецца ў паветры
Праект Аляксея Барысёнка

У склад экспертнай камісіі ўваходзілі: незалежная менеджэрка арт-праектаў, заснавальніца праекту «Гендэрны маршрут», кіраўніца Лабараторыі гендэрных даследаванняў ECLAB Ірына Саламаціна (Беларусь), менеджэрка і куратарка, нам. дырэктара па арганізацыйных пытаннях Калінінградскага Дзяржаўнага цэнтра сучаснага мастацтва Юлія Бардун (Расія), мастак і куратар Міхаіл Гулін (Беларусь), фатограф і куратар Андрэй Лянкевіч (Беларусь), мастак, куратар, дырэктар NGO ART PLATFORMA (Малдова) Таццяна Фёдарава.

Партнёры: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», крэатыўная прастора ЦЭХ, інтэрнэт-часопіс «Новая Еўропа», мультымедыйны інтэрнэт-часопіс «34mag», медыя-праект «pARTisan», грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!», культурная інтэрнэт- прастора «vitebsk4.me».


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology