30 студзеня — чытка п’есы Лёхі Чыканаса ў Брэсце

30 студзеня 14:30 на малой сцэне Берасцейскага акадэмічнага тэатру драмы адбудзецца чытка п’есы «Двое лішніх, трэці — занадта» маладога беларускага драматурга Лёхі Чыканаса

10941297_711903418929822_1710613829_nУпершыню п’еса «Двое лішніх, трэці — занадта» была прачытаная ў 2014 годзе на фестывалі маладой драматургіі «Любімаўка».

Тэкст чытаюць: Алег Бузук, Дзяніс Сарока, Наталля Вараб’ёва, Тамара Маісеенка, Таццяна Юрык
Рэжысер: Дзяніс Фёдараў

Праект чытак сучаснай беларускай драматургіі стартаваў у Брэсце 25 кастрычніка 2014 года. «Двое лішніх, трэці — занадта» — гэта трэцяя п’еса праекта. Дагэтуль былі прэзентаваныя «Асцярожна памідоры» Сяргея Анцалевіча і «Лондан» Максіма Дасько.

30 студзеня 14:30
малая сцэна Берасцейскага акадэмічнага тэатру драмы / вул. Леніна, 21, Брэст
www.bresttheatre.info
e-mail: bresttheatre@mail.ru
bresttheatre@yahoo.com


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology