4 лютага — фота-праект Міхала Іваноўскага (Польшча/Велікабрытанія)

04.02.2015 — 24.02.2015

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
пры падтрымцы Wales Arts International
прадстаўляюць фота-праект Міхала Іваноўскага (Польшча/Велікабрытанія)
«JAK NAJDALEJ OD LUDZI»

afisha_web600У 1945г. мой дзед і ягоны брат збеглі з лагеру для ваеннапалонных, што месціўся ў г. Калуга (Расія). Яны прайшлі 2200 кіламетраў, каб вярнуцца дадому. Ісці яны маглі толькі ўначы, бо былі ўцекачамі, і пазбягалі любога кантакту з людзьмі. Яны спалі па чарзе, хаваючыся ў самым гушчары лесу, клапаціліся адно аб адным — перабінтоўвалі раны. Харчаваліся ягадамі, грыбамі і часам, скрадзенай капустай. Ім давялося перажыць неверагодныя цяжкасці і выпрабаванні. Аднак іх мэтанакіраванасць і братэрская сувязь падтрымлівалі іх жывымі і прымушалі ісці наперад.

Праз тры месяцы ў лістападзе 1945г. яны сустрэліся са сваёй сям’ёй у Вроцлаве (Польша). Летам 2013г. я паўтарыў іх эпічны паход і задакументаваў яго з пункту гледжання ўцекача — застаючыся паводдаль ад людзей. Я стаяў там, дзе калісь стаялі яны, шукаючы знакаў іх прысутасці. Крочачы днямі ў цішы, я адчуваў, як краявід вітаў і ахінаў мяне, быццам даючы магчымасць зазірнуць у мінулае, і часам мне здавалася, што мой дзед і ягоны брат крочылі поруч са мной.

Мая вандроўка пачалася ў Калузе, праз Беларусь, Літву і скончылася ў Вроцлаве, дзе асеў мой дзед Анатоль і пражыў да 92 год. Ягоны брат Віктар памёр у верасні 2014г. Менавіта ягоны дзённік дапамог мне аднавіць іхні шлях з лагеру дадому.

Міхал Іваноўскі, фатограф

Міхал Іваноўскі нарадзіўся ў Польшы, жыве і працуе ў Кардыфе (Уэльс), выкладае фатаграфію ў фотаагенцтве Ffotogallery (Кардыф). Іваноўскі вывучаў дакументальную фатаграфію ва ўніверсітэце Уэльса (Нюьпарт). У сваіх працах Міхал Іваноўскі даследуе сувязь паміж краявідам і памяццю, адзначаючы маўклівае мінанне іншых нязначных асоб і гісторый. У 2009г. ён стаў пераможцам конкурса «Emerging Photography», арганізаванага выдавецтвам «The Magenta Foundation», а таксама атрымаў заахвочвальную прэмію ў конкурсе «Px3 Prix De Photographie» (Парыж). За праекты Clear Of People (JAK NAJDALEJ OD LUDZI) і Fairy Fort (Чароўныя месцы) атрымаў гранты ад Arts Council of Wales і Wales Arts International Grant. У 2012г. быў у арт-рэзідэнцыі г. Каўнаса (пры падтрымцы Міністэрства культуры Літвы).

15 лютага а 16.00 гадзіне адбудзецца сустрэча з аўтарам праекта.

Адкрыццё выставы адбудзецца 4 лютага а 19-ай гадзіне ў Галерэі сучаснага мастацтва «Ў». Уваход вольны

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
Мінск, пр-т Незалежнасці, 37А
+375172863168
www.ygallery.by


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology