Улад Бубен выпускае рэліз на В’етнамскім лэйбле і працягвае рух на Ўсход

У пачатку гэтага года ветэран беларускай электроннай музыкі Уладзіслаў Бубен выпускае свой міні-альбом на в’етнамскім лэйбле Center C Recordings, які ўваходзіць у карпарацыю Club G Music. Гэта першы альбом беларускага музыкі, які будзе выдадзены ў В’етнаме. Падобны рэліз на справе паказвае магчымасць прасоўвання беларускай музыкі на новыя рынкі.

Альбом Suitable Volume эксклюзіўна выйшаў на сэрвісе Beat Port 26 студзеня, а іншыя анлайн-дыстрыб’ютары музыкі выставяць яго на продаж 9 лютага.

buben vietnam

Улад Бубен, — “У сваім вядомым хіце гурт Pet Shop Boys дэклараваў лозунг «Go West». Час ідзе, і геаграфічныя прыярытэты змяняюцца. Імклівае развіццё Паўднёва-Усходняга рэгіёну Азіі дыктуе новыя ўмовы для распаўсюджвання музычнай прадукцыі. Мільярды маладых людзей у краінах гэтага рэгіёну ўсё больш і больш цікавяцца новымі тэндэнцыямі ў музыцы, у тым ліку і танцавальнымі кірункамі, многія з якіх знаходзяць другое дыханне пад шчодрым азіяцкім сонцам”.

Кампания ClubGMusic – адказ в’етнамскай індустрыіі на зацікаўленасць Захаду да краіны. У склад кампаніі ўваходзяць 13 лэйблаў, што выдаюць музыку ў розных стылях, а таксама ўключае агенцыю Clubbing Vietnam, якая займаецца арганізацыяй вечарынак. З’яўляецца лідэрам на рынку электроннай музыкі гэтага рэгіёну. Варта звярнуць увагу на тое, што для аптымізацыі сваёй дзейнасці ўладальнікі лэйблаў перасягнулі праз свае асабістыя амбіцыі і аб’ядналіся для дасягнення лепшых вынікаў.

Гэта не першы засвет беларускага электроншчыка на ўсходнім накірунку. Апошні альбом

BaisanandBuben – SkweeeBelarusдасяжны ў тым ліку на японскай платформе kkbox, а супольны з японскай паэтэсай Мары Кона альбом Indepthsofsilence выйшаў на лэйбле GrooveButtaRecords.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology