«Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца» на французскай мове

20 сакавіка ў французскім выдавецтве Signes et balises выходзіць кніга Артура Клінава «Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца» (Minsk cité de rêve). Пераклад на французскую мову Jacques Duvernet.

«Малая падарожная кніжка па Горадзе СОНца» — аўтабіяграфічны раман Артура Клінава, які быў напісаны па замове нямецкага выдавецтва Suhrkmp у 2006 годзе («Minsk. Sonnenstadt der Traume», Suhrkamp Verlag, Frankfurt, Germany). Па-беларуску кніга выйшла ў 2008 годзе ў выдавецтве «ЛогвінаЎ» (Менск). Перакладзеная на польскую («Przewodnik po Miescie Slonca», Czarne, Wolowiec, Poland 2008), швецкую («Minsk, drommar nas solstag», Ersatz, Stockholm, Sweden 2011), венгерскую («Minszk, az álmok napvárosa» (Kairosz), Pálfalvi Lajos esszé, Hungary 2012), расейскую («Путеводитель по городу Солнца», AD Marginum, Moscow, Russian 2013) мовы.

Artur Klinau, Guards \ The Sun City of Dreams Seria

Artur Klinau, Guards \ The Sun City of Dreams series  

 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology