РАЗВІТАННЕ З КНІГАРНЯЙ «ГАЛІЯФЫ»

11 лютага, 18:00
Менск, Валгаградская, 4А

Сябры! 11 лютага 2015 года мы ладзім імпрэзу-развітанне з кнігарняй «Галіяфы». Гэта была здзейсненая мара, якая праіснавала пяць месяцаў 2014 года — ад 14 сакавіка да забароны гандлю напрыканцы ліпеня. Да апошняга моманту мы не пакідалі надзеі выратаваць культурніцкую прастору. Спадзяваліся, што зможам па-ранейшаму праводзіць шматлікія прэзентацыі, выставы, перформансы, семінары, выставы, пасяджэнні літаб’яднання «Вобла» і г. д.

На жаль, не атрымалася. Гандль у гэтым месцы нам не дазваляюць, а кошт арэнды расце. Беларуская кнігарня на Валгаградскай, 4а зачыняецца.

galiafy

Тым не менш, «Галіяфы» спадзяюцца на аднаўленне сваёй культурніцкай пляцоўкі ў іншым месцы. Запрашаем нашых чытачоў прыйсці і падтрымаць нас. Пастараемся Вас парадаваць нечаканымі падарункамі ад выдавецтва!

У імпрэзе возьмуць удзел:

Зміцер Вішнёў, Ілля Сін, Аляксей Харужка, Уладзіслаў Бубен, Альгерд Бахарэвіч, Юля Цімафеева, Андрэй Хадановіч,Уладзімір Арлоў, Вольга Гапеева, Сяргей Сыс, Алесь Камоцкі, Анатоль Кудласевіч, Ілля Сін, Віктар Жыбуль, Аляксей Палачанскі, Адам Шостак

У самы актыўны перыяд дзейнасці кнігарні «Галіяфы» тут адбывалася да 10 імпрэз на месяц.

Мы зладзілі прэзентацыі кніг Альгерда Бахарэвіча, Адама Глобуса, Сяргея Абламейкі, Аляксандра Лукашука, Анатоля Кудласевіча, Анастасіі Касцюкевіч, Віктара Лупасіна, Кацярыны Глухоўскай, Анатоля Трафімчыка, Пётры Джужджа, Аляксея Палачанскага, Ягора Nebo, Віктара Сямашкі, Яна-Тры-Ён, Рыгора Барадуліна, Алеся Емяльянава, Алены Мікульчык, Аляксандра І. Бацкеля, Змітра Гуда, Віктара Жыбуля і г. д.

Зладзілі прэзентацыі штогадовіка «Вілейскі павет».
Прайшла прэзентацыя гістарычнага часопіса «Mowia wieki»
Адбылася сустрэча с сябрамі кніжнага праекта «Галерэя уральскай літаратуры».
Прайшла фотавыстава супраць смяротнага пакарання «Высшая мера».
Адбылася літаратурная сустрэча З. Вішнёва і В. Акудовіча для гасцей са Швейцарыі.
Дзейнічала літаратурная кавярня.
Адбыўся творчы вечар Наталлі Нікіцінай і Вольгі Акуліч
Урачыстая імпрэза з нагоды віншавання пераможцаў конкурса Найлепшая рэгіянальная газета года 2014. Арганізавана праз Асацыяцыю выдаўцоў рэгіянальнай прэсы «Аб’яднаныя масмедыі».
і шмат чаго іншага.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology