БЕЛАРУСКІЯ МАСТАКІ ЗА МЯЖОЙ: ЛЮТЫ 2015

Хроніка Андрэя Дурэйкі, прысвечаная персанальным праектам беларускіх мастакоў за мяжой, а таксама іх удзелу ў міжнародных калектыўных праектах.

КАЛЕКТЫЎНЫЯ ВЫСТАВЫ

Віталь Чарнабрысаў
«Ленінградскі андэграўнд. Да 40-годдзя першых выставаў неафіцыйнага мастацтва»
Новы музей, Санкт-Пецярбург / Расея
4.02-12.04.2015

З 4 лютага па 12 красавіка 2015 года ў Новым музеі пройдзе выстава «Ленінградскі андэграўнд», прымеркаваная да 40-годдзя першых выставаў неафіцыйнага мастацтва ў ДК Газа (1974) і ДК «Неўскі» (1975). Выстава арганізаваная сумесна Новым музеем і куратарам праекта «Авангард на Няве» Ісаакам Кушнірам. На ёй прадстаўлены працы, створаныя ў 1970-я гады яркімі прадстаўнікамі ленінградскага андэграўнду і ўдзельнікамі легендарных выставаў у ДК Газа і ДК «Неўскі». Гледачы ўбачаць 200 прац 97 мастакоў з 50-ці музейных і прыватных калекцый. У 1974 годзе ў Маскве і Ленінградзе прайшлі выставы, якія задоўга да краху сацыялізму пазначылі пачатак разбурэння магутнай сістэмы сацрэалізму ў мастацтве савецкага перыяду: «бульдозерная» у Маскве і выстава ў ДК Газа ў Ленінградзе. Абодзве гэтыя падзеі ўскалыхнулі ўсю культурную грамадскасць СССР. Чатырохдзённая экспазіцыя прац паўсотні маладых мастакоў у Ленінградзе ва ўмовах найпоўнай інфармацыйнай блакады выклікала велізарную цікавасць гледачоў — чарга да выставачнай залі ў ДК Газа была даўжэйшая за чаргу да Маўзалея Леніна. Выстава ў ДК «Неўскі», на якой было прадстаўлена яшчэ больш прац, у наступным годзе замацавала поспех папярэдняй і вызначыла развіццё ленінградскага (а таксама расейскага) мастацтва, па меншай меры, да канца ХХ стагоддзя.

Падрабязней http://www.novymuseum.ru/events-muzeum_news-exch/vystavka_leningradskii_andegraund.html

2015.02.04_Leningrad Andegraund_1

Праца Віталя Чарнабрысава, з калекцыі сям'і Логінавых (Санкт-Пецярбург)

Праца Віталя Чарнабрысава, з калекцыі сям’і Логінавых (Санкт-Пецярбург)

Лена Прэнц / Lena Prents
Куратарскі праект «Going Public. On the Possibility of a Public Statement»
Гётэ Інстытут у Ханоі / В’етнам
05.02.-06.02.2015

Для першай гутаркі і воркшопаў для мясцовых в’етнамскіх мастакоў Гётэ Інстытут у Ханоі запрасіў куратарку Лену Прэнц (Беларусь-Германія) і арт-групу «Sembilan Matahari» (Інданезія). Лена Прэнц прэзентавала праект «Going Public. Пра магчымасць публічнага выказвання», які адбыўся ў 2012 годзе ў Літве, Беларусі, Калінінградзе і Германіі і выявіў патэнцыял мастацтва ў публічнай прасторы, а таксама разуменне публічнай прасторы ў прынцыпе.

Аліна Блюміс / Alina Bliumis (сумесна з Джэффам Блюміс, Малдова-ЗША )
У праекце «Specters of Communism: Contemporary Russian Art»
The James Gallery, Нью-Ёрк / ЗША
Куратар Барыс Гройс
Мастакі: Alina and Jeff Bliumis, Chto delat?, Keti Chukhrov, Anton Ginzburg, Pussy Riot, Anton Vidokle, Arseny Zhilyaev
7.02-28.03.2015

Alina and Jeff Bliumis. A Painting For A Family Dinner

Alina and Jeff Bliumis. A Painting For A Family Dinner

BY NOW. Сучасная фатаграфія з Беларусі / BY NOW. Contemporary Photography from Belarus
ifa-Galerie, Штуттгарт / Германія
Удзельнікі выставы: Аляксандр Веледзімовіч, Аляксей Шынкарэнка, Аляксей Наумчык, Аляксандр Кладаў, Аляксандр Саенка, Аляксандра Салдатава, Андрэй Лянкевіч, Яўген Канаплёў-Лейдзік, Юля Лейдзік-Канаплёва, Максім Шумілін, Міхаіл Лешчанка, Паліна Палынская, Павел Кірпікаў, Вольга Сасноўская, Сяргей Гудзілін, Таццяна Гаўрыльчык
Куратар: Маціас Хардэр / Matthias Harder
12.02 −12.04.2015

2015.02.12_BY NOW_ifa-Galerie Stuttgart_3

Anton Snt
«Brushed With Reality»
Porter Contemporary Gallery, Нью-Ёрк / ЗША
Мастакі: Jared Boechler, Jason Bryant, Sharon Florin, Kathy Greenwood, Monty Guy, Amy Hill, Jeff Huntington, Yongjae Kim, Lori Larusso, Jennifer Murray, Bruno Perillo, Russell Ritell, Anton Snt and Eric van Straaten.
12.02 −15.03.2015

Anton Snt 190/189

Anton Snt 190/189

ПЕРСАНАЛЬНЫЯ ВЫСТАВЫ

Аліна Куніцына / Alina Kunitsyna
«Sphaerae II»
Lisabird Contemporary, Вена / Аўстрыя
18.02.2015

2015.02.18_Alina Kunitsyna_4

Лена Давідовіч / Lena Davidovich
project and live performance «Rise up, My love!»
Bijlmer Parktheater, Амстэрдам / Нідэрланды
19.02.2015

davidovich

Film Rise up, My Love (full version) 2015
Video, idea: L.Davidovich
Voices: Alaa Hassan, L.Davidovich
Drums: R.Margarita
Sound production Studio Kinematix (D.Riba)

Film ‘Rise up , My Love'(full version) from lena davidovich on Vimeo.

Наталля Залозная / Natalya Zaloznaya
«Borderless Kingdom»
Gallery Lilja Zakirova, Heusden / Нідэрланды
28.02.2015

Персанальная выстава і прэзентацыя новага альбома Наталлі Залознай «Natalya Zaloznaya. Borderless Kingdom». Выстава адкрылася кароткай ілюстраванай лекцыяй мастацтвазнаўцы доктара Klawa Koppenol (Нідэрландскі інстытут гісторыі мастацтваў / Nederlands Instituut voor Kunstgeschiedenis).

2015.02.28_Natalya Zaloznaya. Borderless Kingdom_1
Падрыхтаваў Андрэй Дурэйка

Фота з прыватных архіву, сабраў Андрэй Дурэйка

Меркаванні аўтараў не заўсёды супадаюць з пазіцыяй рэдакцыі. Калі вы заўважылі памылкі, калі ласка, пішыце нам


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology