БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА Ў ЛЕЙПЦЫГУ

12 сакавіка ў Лейпцыгу распачынаецца штогадовы буйнейшы кніжны кірмаш, у якім ужо традыцыйна будзе прадстаўлены і стэнд беларускай літаратуры — Books From Belarus. Падчас кірмашу таксама адбудуцца — сустрэча з Віктарам Марціновічам (чытанне ўрыўкаў з рамана «Паранойя»), дыскусія пра сучасную беларускую літаратуру з Ігарам Логвінавым, Барысам Пятровічам і Дар’яй Вашкевіч, а таксама прэзентацыя нямецкамоўнага пераклада кнігі Максіма Гарэцкага «Дзве душы». Мадэратар праграмы — Томас Вейлер (litarabel.de).

Нагадаем, што ў мінулым годзе на кірмашы ў Лейпцыгу адбылася прэзентацыя нямецкай кнігі «PARTISAN. Kultur_Macht_Belarus», якая выйшла ў нямецкім выдаўніцтве fotoTAPETA (Берлін) і была прысвечаная дзесяцігадовай дзейнасці праекта «pARTisan».

Сакавік 12-15, Лейпцыг
Стэнд Books From Belarus: Halle 4-E504 

Лейпцыг 2014, фота 34mag.net

Лейпцыг 2014, фота 34mag.net


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology