11 сакавіка — выстава Яўгена Шадко «Escape»

Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

Выстава маладога мастака Яўгена Шадко «Escape»

11 сакавіка — 20 сакавіка 2015 года

Яўген Шадко нарадзіўся ў Барысаве ў 1987 годзе. Вучыўся у МДМК імя Глебава (Мінск) і ва Ўніверсітэце імя Каперніка (Торунь, Польшча), удзельнік персанальных і групавых выстаў у Беларусі, Польшчы і ЗША.

У праекце Escape ўсё экспазіцыйнае памяшканне галерэі і самі гледачы сталіся творамі мастацтва. Мастак скарыстоўвае канцэпцыю выстаўной прасторы «белага куба» як сімвал жыццёвых сітуацый, у якой чалавек зрабіўся заручнікам вонкавых абставін, якія ён не ў змозе памяняць.

Escape

 

Трапялючы ў «белы куб», глядач вымушаны «гуляць» зададзеныя звонку ролі: жывой статуі, мастацкага твора.

І рабіць тое ён павінны ў момант, калі стаіць або рухаецца ў прасторы, і адначасова быць гледачом, назіраючы за рухам іншых наведнікаў. Відэа-інсталяцыя, у сваю чаргу, прымушае гледача, у дадатак да пералічаных вышэй роляў, рабіцца нябачным назіральнікам гэтаксама як у Паноптыкуме (праект ідэальнай турмы Ераміі Бентама, дзе адзін вартаўнік можа цікаваць за ўсімі вязнямі адначасова).

Галерэя «Ў» выказвае ўдзячнасць Кнігарні ЛогвінаЎ за дапамогу ў падрыхтоўцы тэкста да выставы.

Адкрыццё выставы адбудзецца 11 сакавіка а 19.00 гадзіне
Уваход вольны!

Escape


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology