АЛЬБОМ ІГАРА САЎЧАНКІ Ў «КАЛЕКЦЫІ ПАРТЫЗАНА»

«Фатаграфіі Ігара Саўчанкі ні ў якім разе не настальгічныя. Як бы ні спрабавалі пераканаць гледача ў адваротным палітра, драпіны й каляровыя плямы, няроўныя краі, для мяне гэтыя фатаграфіі — наўпростая супрацьлегласьць настальгіі. Яны — увасабленьне абсалютнай прысутнасьці…» 

Ёрг Альбрэхт / Тэкст быў напісаны да выставы І. Саўчанкі ў галерэі гарадзкой ратушы г. Грац (Аўстрыя), 16.02–11.03.2011

sauchanka2

Альбом ужо ў продажы! Шукайце ў краме «Ў», кнігарні «ЛогвінаЎ» (пр. Незалежнасці, 37а) і іншых крамах Мінска. А таксама на imbryk.by.

Ігар Саўчанка

Нарадзіўся ў Менску ў 1962 годзе. З канца 1980-х займаецца фатаграфіяй. У 1991 годзе атрымлівае Прэмію Кодак-Патэ на Міжнародным салоне фатаграфіі ў Рояне (Францыя). Акрамя фатаграфіі піша тэксты і прозу. З 1998 па 2005 гады стварае шэраг праектаў на базе тэкстаў і змяшанай тэхнікі. Фатаграфіі Ігара Саўчанкі знаходзяцца ў прыватных і публічных калекцыях многіх краін, у тым ліку Дзяржаўным Рускім Музеі (Санкт-Пецярбург), Brandts Museet for Fotokunst (Адэнсе, Данія), Fotografiska Museet — Moderna Museet (Стакгольм, Швецыя), Fotomuseum München (Мюнхен, Германія), KIASMA — Museum of Contemporary Art (Хельсінкі, Фінляндыя), Museum of Fine Arts (Хьюстан, штат Тэхас, ЗША).

Заснаваная ў 2009 годзе, серыя «Калекцыя пАРТызана» плануе сабраць the best беларускага арту — 32 альбомы (колькасць літараў у беларускім альфабэце), якія разам складуць унікальную энцыклапедычную візуальную азбуку, галерэю найноўшага беларускага мастацтва.

 На вокладцы / 2.93-17, 1993, 11.5 х 17 cм, танаваны жэлятына-срэбны адбітак


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology