ВЫНІКІ АЎКЦЫЁНА Ў ПАДТРЫМКУ ІГАРА ЛОГВІНАВА

5 сакавіка завяршыўся аўкцыён у падтрымку кнігарні «ЛогвінаЎ», які быў ініцыяваны польскай мастачкай Цэлінай Кануннікавай і на які свае працы выставілі беларускія мастакі — Руслан Вашкевіч, Артур Клінаў, Уладзімір Цэслер, Алесь Кудрашоў, Алесь Пушкін, Андрэй Анро, Міхаіл Гулін, Андрэй Лянкевіч і інш

lohvinau

У выніку было прададзена прац на каля 3 тысячы даляраў, яны ўжо пераведзеныя на рахунак кнігарні.  

Большасць з тых, хто ўзяў удзел у аўкцыёне — беларусы, якія жывуць як у краіне, так і па-за яе межамі. Такім чынам карціны карціны паедуць ва Украіну, Расію, Польшчу, Чэхію, Брытанію і ЗША.

Праца Артура Клінава «Дахі пад дажджом» прадалася таксама і паедзе ў Лондан. Шчыра радыя!

Аўкцыён доўжыўся 2 тыдні, на сайце адбылося 2 507 сеансаў і 7 537 прагляда старонак. Дзякуй арганізатарам і ўдзельнікам, мы разам зрабілі гэта!

Marksa Dachi 5 6 LS

Артур Клінаў «Дахі пад дажджом»


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology