Лекцыя «Фільмы-казкі сацыялістычнай Чэхаславакіі і палітыка ў дачыненні жанчын»

Праект «Еўрапейскае кафэ – адкрытая прастора Еўропы»

7 красавіка (аўторак) 18:30
ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16 (над барам «Хуліган»)

Запрашаем на публічную лекцыю

Вікторыі Шмідт «Фільмы-казкі сацыялістычнай Чэхаславакіі і палітыка ў дачыненні жанчын»

Сённяшняя Чэхія характарызуецца не толькі самым нізкім ва Усходняй Еўропе узроўнем абортаў і самым высокім узроўнем выкарыстання гарманальнай кантрацэпцыі, але і самай доўгай працягласцю адпачынку для догляду за дзіцём, які часта пераходзіць у адпачынак для догляду за другім дзіцём. Палітыка, якая вызначае статус і становішча чэшскіх жанчын у грамадстве, ёсць вынікам не толькі ўступлення ў Еўрасаюз, але і сацыялістычнага мінулага былой Чэхаславакіі.

kinopoisk.ru

У сацыялістычны перыяд велізарную ролю ў канструяванні «правільнага» вобраза жанчыны сыграў кінематограф, у тым ліку знакамітыя фільмы-казкі, якія ішлі ў пракаце ў краінах сацыялістычнага лагера (у савецкім пракаце быў найбольш вядомы фільм-казка Вацлава Ворлічэка «Тры арэшкі для Папялушкі» 1973 года).

Якое значэнне мелі гэтыя фільмы, якія ці то транслявалі ключавое пасланнем палітыкі таго часу «Вярніце жанчыне жаночае», ці то іранізавалі над ім? Ці сапраўды палітыка – сацыяльная і публічная – вызначыла каляіну, у якой чэшскія жанчыны застаюцца дагэтуль, парадаксальна спалучаючы традыцыі і эмансіпацыю?

У ходзе лекцыі будзе прапанаваны аналіз культурных кодаў чэшскіх фільмаў, які дэманструе паслядоўнасць прапаганды ідэі «адамашнення жанчыны» – якая належыць да «цёмнага царства», якая валодае чароўным дарам і патрабуе ініцыяцыі. Паняцці «еўгенікі», «натуральнасці», «аўтаноміі» і «прагрэсу» зрабіліся вызначальнымі для аналізу дыскурсу, які з’явіўся ў Чэхаславакіі ў 1960–1970-я гады і дагэтуль аказвае ўплыў на чэшскае грамадства.

Пра лектарку:

Вікторыя Шмідт – PhD in Social Policy, кандыдатка псіхалагічных навук, старэйшая навуковая супрацоўніца Інстытута даследаванняў інклюзіўнай адукацыі пры Універсітэце Масарыка (Брно, Чэхія). Займаецца праблемай сегрэгацыі цыган (рома) на тэрыторыі Чэхіі, а таксама палітыкай адносна бацькоўства і дзяцінства на постсацыялістычнай прасторы. У даследчай, выкладчыцкай і кансультацыйнай практыцы актыўна ўжывае методыку кінатэрапіі – як стратэгіі эмансіпацыі ад ціску асяроддзя і яго прадпісанняў.

Галоўная рэдактарка ​​калектыўнай манаграфіі «Палітыка сям’і і дзяцінства ў постсацыялізме» (Масква, Вышэйшая школа эканомікі, 2014), аўтарка навуковых і папулярных артыкулаў: «Гульні разумнага: еўгенічны дыскурс у мас-медыйнай прасторы вакол расійска-ўкраінскіх падзей», «Прырода кіно: ад рэабілітацыі сацыяльнай рэальнасці да тэрапіі чалавека» (Сямейная псіхалогія і сямейная тэрапія. 2012. № 2).

Мова лекцыі: руская.

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology