Улад Бубен: кіно пра таталітарнае дойлідства скарае мастацтвазнаўцаў з Peripheral ARTeries

Разгорнуты матар’ял пра фільм Уладзіслава Бубена і Анастасіі Лабады Totalitarian Shapes выйдзе ў часопісе Peripheral ARTeries.

Авангардны музычны фільм спалучае відэашэраг з аўтарскімі прадуманымі відэа-выявамі таталітарнай архітэктуры. Гукавы складнік кіно – запіс жывога выступа гурта Князь Мышкін і Уладзіслава Бубена ў адным з узораў таталітарнай архітэктуры — Палацы Прафсаюзаў.

Buben TotalArch photo

Італьянскі інтэрнэт-часопіс Peripheral ARTeries публікуе артыкулы пра некамерцыйнае, немасавае мастацтва, пра што сведчыць назва выдання. Мастацтва, пра якое піша часопіс, параўноўваецца з перыферычнымі (не цэнтральнымі) артэрыямі цела чалавека, якія, аднак, таксама важныя для жыццядзейнасці, як і мастацтва такога кшталту для грамадства.

Чытаць артыкул —http://issuu.com/artpress/docs/peripheral_arteries_art_review_-_ma_91e58f951d8abb/40

Як адзначылі прадстаўнікі журы, фільм Totalitarian Shapes арыгінальным чынам даследуе канцэпцыю неататалітарызму і чымсьці нагадвае творчасць нямецкага рэжысэра Крыстафа Шлінгензіфа (Cristoph Schlingensief).

Чытаць нумар цалкам  — http://issuu.com/artpress/docs/peripheral_arteries_art_review_-_ja

Бубен і Лабада больш падрабязна раскажуць пра сваю дзейнасць і ў прыватнасці пра фільм на 14ці старонках часопіса, якія будуць уключаць інтэрв’ю творчай пары, фатаграфіі і крытычны аналіз мастацтвазнаўцаў.

Сачыць за творчасцю Бубена можна ў афіцыйнай старонцы фэйсбук.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology