Прэзентацыя альбома Людмілы Русавай у Віцебску

14 красавіка, 16-00
Віцебскі мастацкі музей (вул. Леніна 32 / пл. Свабоды, Віцебск)  

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ АЛЬБОМА ЛЮДМІЛЫ РУСАВАЙ

14 красавіка (аўторак) ў 16-00 у Віцебскім мастацкім музее адбудзецца прэзентацыя альбома «ЛЮДМІЛА РУСАВА» з «Калекцыя пАРТызана», дзе ўпершыню сабраныя дакументацыя і працы — ад жывапісу і габеленаў да калажаў і перформансаў — выбітнейшай беларускай мастачкі 1980-90-х Людмілы Русавай (1954 — 2010). Прэзентацыя адбудзецца ў межах выставы Людмілы Русавай, што зараз дэманструецца ў музее. 

rusava_cover
У 2012 годзе ў серыі «Калекцыя пАРТызана» выйшаў альбом «Беларускі авангард 1980-х», першае і адзінае на сённяшні дзень выданне, дзе ў хроніцы, імёнах і працах зафіксаваная адна з найважнейшых старонак нашай сучаснай гісторыі. Рэзананс, які выклікаў гэты каталог, стаўся для праекта «pARTisan» імпульсам адкрываць і далей «забытыя» феномены і аўтараў, без якіх немагчыма ўявіць сабе сучаснае беларускае мастацтва. І ўжо тады было зразумелым, што немагчыма яго ўявіць без асобы Людмілы Русавай.

Асноўная частка матэрыялаў, што ўвайшлі ў альбом, знаходзяцца ў калекцыі Віцебскага мастацкага музея, які падтрымаў ініцыятыву праекта «pARTisan» і дазволіў скарыстацца імі для выдання альбому.

У прэзентацыі прысуць удзел: Наталля Янкоўская, Артур Клінаў і Таня Арцімовіч.

Уваход вольны!


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology