Міжнародны фестываль альтэрнатыўнай музыкі «Першы. Майскі»

1 траўня 2015 года пры падтрымцы Інстытута імя Гётэ ў Мінску і арганізацыі Event Bureau пройдзе міжнародны фестываль альтэрнатыўнай музыкі «Першы. Майскі».

Мерапрыемства адбудзецца ў клубе «Брюгге» (пр-т Партызанскі, 6А) і збярэ на сваёй сцэне шэсць музыкальных калектываў з Германіі, Беларусі і Расіі. У праграме фестываля пост- і краўт-рок ад гасцей з Германіі, а таксама шырокі дыяпазон музыкальных стыляў і жанраў ад этна і урбаністычнага хіп-хопа да пост-панка, авангарда, даба, ню-джаза і эксперыментальнай электронікі ў выкананні іншых гасцей перформанса.

1
 
У фестывалі возмуць удзел:

KREIDLER (Bureau — B, Германія) – легендарны нямецкі гурт сфармаваўся ў Дзюсельдорфе ў 1994 г. За больш чым 20-гадовую творчую кар’еру Kreidler запісалі 12 студыйных альбомаў, 2 канцэртных, некалькі саўндтрэкаў, а таксама мноства рэміксаў, у тым ліку для Einstürzende Neubauten, Faust, Eurythmics і Depeche Mode. Музыку калектыва можна ахарактарызаваць як сумесь стыляў пост-рок, краўт-рок, поп, авангард нэакласікі і электронікі.

http://www.ikreidler.de/

https://soundcloud.com/kreidler

SØLYST (Bureau — B, Германія) – сольны праект лідара і бубнача гурта KREIDLER Томаса Кляйна. Праект выпусціў 2 студыйных альбомы на нямецкім лэйблы Bureau B, перыядычна выступае на фестывалях, напрыклад «Электра-Механіка» Цэнтра Курохіна ў Санкт-Пецярбургу і European Media Art Festival у Аснабруку.

BIG DEBBIE (Расія – США) – сольны праект Лос-Анджалес / Масква. Мінімалістычная драм-машына адбівае рытмы па-над зацыкленай бас-лініяй, якая скрыгоча. Вакал – часам гэта шэпт, часам – крык, але збольшага, як і астатняя музыка – нізкі, глыбокі, прыводзіць у транс. Big Debbie нагадвае рытуальныя спевы рэлігійных цырымоній разам з індастрыялам і готык-рокам 1980-х. Вялікі, цёмны, гіпнатычны, сэксуальны шум.

https://soundcloud.com/little-debbie

AWOTT (Asian Women on the Telephone, Расія) – гурт быў сфармаваны ў Маскве ў 2007 г., каб эксперыментаваць са стварэннем і апрацоўкай гуку. Некаторыя з гэтых першых эксперыментаў былі задакументаваны на самаробныя касеты і CD. Потым яны «звярнуліся да жывой сцэны, часта падзяляючы чэк і кэш з рознымі маскоўскімі аўтсайдэрамі». Першыя перформансы знаходзіліся пад уплывам Dada-мастацтва. Пазней Awott стаецца адным з найпрадуктыўнейшых  і найважнейшых гуртоў Масквы, паядноўваючы індустрыяльны танец, тэхна, даб, хаўс і эксперыментальную электроніку з яўнай папсой. У 2013 г. Feeding Tube Records (ЗША) падпісаў кантракт з Awott і выпусціў альбом «Іван». Наступны альбом выйдзе у 2015 г. пад назвай YHRYD. Іх стыль часта апісваюць такімі словамі, як «племянная перкусія», «сырыя і імклівыя, якіх можна ахарактарызаваць нібіта імправізаваным саксафонам і грымячымі бубнамі з апорай на хаос».

https://soundcloud.com/asianwomenonthetelephone

http://www.awott.com/

ГРЁЗЫ ПАФНУТИЯ (Pafnuty’s Dreams, Беларусь) – калектыў быў заснаваны ў 2013 г. 31 снежня музыкі выклалі ў сеціва дэбютны альбом The Sandman. Гэта кружэлка сталася адным з фаварытаў музыкальнай прэміі Experty.by, пасля таго, як перамагла адразу ў некалькіх намінацыях. «З дапамогай музыкі мы стварылі ўласную рэчаіснасць, якая не перакрыжоўваецца са штодзённасцю, – кажа Пафнуці. – Яна плыве ва ўласным рытме, там усё адбываецца па ўласных законах. Такі сабе мікрасвет. І вось надышоў момант, калі нам захацелася прывесці туды людзей. Да таго ж даць ім максімум свабоды, каб яны маглі пахадзіць па гэтым свеце, усё добра ўбачыць, адчуць…»

https://soundcloud.com/pafnutiy-dreams

http://www.experty.by/content/pafnutiys-dreams-sandman-audio

SHE-WOLF (Беларусь) – малады, але ўжо дастаткова паспяховы калектыў з Мінску ўжо вядомы аматарам сучаснай пост-панк музыкі. Музыкі паспяхова гралі на многіх пляцоўках горада, а таксама занялі ганаровае другое месца на фестывалі маладых выканаўцаў NEW GALAXY City Music Fest, які быў арганізаваны ў бары «Хулиган» часопісам «Большой» і кампаніяй Samsung.

https://vk.com/clubshewolf

https://www.facebook.com/clubshewolf

Квіткі можна набыць  https://kassy.by/index.php?event_id=3063

Безымянный-4


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology