ВЕЧАР «БЕЛАРУСКАГА КЛІМАТА»: DRUM ECSTASY І ДЗМІТРЫЙ СТРОЦАЎ

6 траўня (серада), 19-00
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» (пр. Незалежнасці 37а)

ВЕЧАР «БЕЛАРУСКАГА КЛІМАТА»: DRUM ECSTASY І ДЗМІТРЫЙ СТРОЦАЎ 

У межах выставы «Мінск. Нонканфармізм 1980-x»

Ірына Сухій, Ігар Корзун. Падчас канцэрта ў ДК Прафсаюзаў, 1988.

Ірына Сухій, Ігар Корзун. Падчас канцэрта ў ДК Прафсаюзаў, 1988.

Арт-група «Беларускі клімат» — была створаная 28 лістапада 1987 года. Доўгі час удзельнікі групы сцвярджалі сябе як «фота-рок асацыяцыя». Група займалася «хаатычнай творчасцю»: рэалізоўвала праекты ў розных напрамках візуальных і прасторавых мастацтваў  фатаграфіі, жывапісу, графіцы, інсталяцыі, «вусным кіно» (вынаходніцтва групы), тэатры, хэпэнінгу, перформансе, канцэптуальным мастацтве, музыцы. Актыўна прысутнічала на тэрыторыі Беларусі з 1987 па 1991 год, пасля 1996 была задзейнічаная ў працы заходне-еўрапейскіх арт-цэнтраў (Германія, Данія, Нідэрланды, Францыя і інш.). З 1996 года ўдзельнікі групы займаюцца індывідуальнымі праектамі.

Удзельнікі групы: Ігар Корзун, Дзмітры Плакс, Дзмітры Строцаў, Ірына Сухій, Яўген Уюноў, Філіп Чмыр.

У праграме вечара: DRUM ECSTASY і Дз.Строцаў прэзентуюць drum’n’dance musical «Люстра Мілігана». А таксама паказ відэа перашага «дазволенага» канцэрта Дзмітрыя Строцава і «Беларускага клімату» у ДК Прафсаюзаў, 1988.

Уваход вольны!

Падзея на ФБ.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology