Port Mone падпісалі кантракт з агентам Горана Брэгавіча і Manu Chao

Беларускае інструментальнае трыа Port Mone напярэдадні вялікага сольнага канцэрту ў Менску, які пройдзе 21 траўня ў КЗ «Верхні горад», падпісала кантракт з буйным міжнародным канцэртным агенцтвам Charmenko.

Крыніца фота ultra-music.com

Крыніца фота ultra-music.com

Назва кампаніі Charmenko знаёма толькі спецыялістам, але менавіта праз яе ў Беларусь, Расію, Польшчу і іншыя краіны Усходняй Еўропы прыязджалі такія сусветныя зоркі як Robbie Williams, Kasabian, John Newman, Hurts, знакаміты Cirque Du Soleil. Акрамя гэтага кампанія (а канкрэтна падраздзяленне Charm Works) актыўна займаецца world music, эксклюзіўна прадстаўляючы міжнародныя канцэртныя інтарэсы Горана Брэгавіча (Сербія), Manu Chao (Іспанія), St.Germain (Францыя), Саліфу Кейта (Малі) і многіх іншых артыстаў з усяго свету. Цяпер сярод іх значыцца і беларускае трыа Port Mone. Знаёмства адбылося дзякуючы сайту Experty.by і шоукейс-фэста Vilnius Music Week.

21 траўня дзякуючы падтрымцы інтэрнэт-правайдэра «Атлант Тэлеком» адбудзецца першы за доўгі час сольны канцэрт трыа Port Mone ў Беларусі.

Калектыў быў заснаваны ў 2009 годзе ў Менску, тут да гэтага часу жывуць і музыкі, але асноўная канцэртная дзейнасць праходзіць ва Украіне і краінах Еўропы. На рахунку групы тры альбома, у тым ліку «Хмелева Project» (2011), запісаны з украінскай фолк-групай «Дахабраха». Самы свежы дыск Port Mone «Thou» (2014) быў выпушчаны на славацкім лэйбле Hevhetia і гэтай вясной атрымаў галоўны прыз «Альбом года» на музычных ўзнагародах Experty.by, якія ўручаюцца па галасах беларускіх і замежных крытыкаў.


Падрабязней ТУТ

  • Слухаць альбом  Thou
  • Вынікі ўзнагарод Experty.by

«Атлант Тэлеком» прадстаўляе:
PORT MONE з праграмай «THOU»
21 траўня — Менск, КЗ «Верхні горад» (пл. Свабоды 23а) — 19.00

Квіткі: ад 175.000 да 235.000 у касе КЗ «Верхні горад», а таксама Kvitki.by, Ticketpro.by, Kassy.by. Тэлефон касы: (017) 327-39-44, (044) 577-39-24, працуе з 12.00 да 19.00 (акрамя нядзелі). Інфалінія: (029) 679-78-53

Крыніца Experty.by


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology