Mental Force – фестываль электроннай музыкі і лайв-відэа перформансаў

22 і 23 траўня 2015 у Мінску адбудзецца першы з серыі фэстаў электроннай музыкі і лайв-відэа-перформансаў Mental Force з удзелам сусветна вядомых аўдыёвізуальных артыстаў — Robert Henke aka Monolake (DE) & Tarik Barri (NL/DE). Акрамя іх, на фестывалі выступяць музыкі і відэа-артысты з Беларусі —  i/dex, Alexei De Bronhe & Artemiy Kalinin, Pavel Ambiont & Solar Olga, ism, Khmarun & TXYZ, Apex Sphere, Poltishiny і Андрэй Савіцкі.

Уначы з 22 на 23 траўня ў арт-цэнтры Studio 67 (Партызанскі пр-т, 2а) пройдуць жывыя аўдыёвізуальныя выступы, а ўдзень 23 траўня – лекцыі і гутаркі з артыстамі.

1

Mental Force – гэта фестываль музыкі і лічбавага мастацтва, які даследуе сінергію гуку і выявы. Фестываль накіраваны на прамоцыю сучаснай электроннай культуры праз выступы і лекцыі выбітных музыкаў, лайв-відэа-артыстаў і экспертаў па сучасным медыя-мастацтве з Беларусі і іншых краін Еўропы.

Мы хочам не проста запрасіць публіку на канцэрт замежных зорак, але (пера-)ўсталяваць планку міжнародных музычных падзеяў у Мінску, яшчэ раз паказаць, што беларускія артысты працуюць у тым жа кантэксце і выкарыстоўваюць тыя ж творчыя мовы, што і іхныя калегі па ўсім свеце. Мы хочам нагадаць, што электронная музыка – гэта не проста забава, але частка сучаснага мастацтва, поле для тэхналагічных і эстэтычных пошукаў.

Фестываль Mental Force арганізаваны камандай двух беларускіх музычных лэйблаў —Foundamental Network іForce Carriers — пры падтрымцы Goethe Institut у Мінску.

Партнёры:PrintLux і Panasonic (відэа-тэхніка), Copyx Print (паліграфія), музычная крама iDJ.by,кавярня Beetle Juice і арт-прастораStudio 67.

Квіткі можна купіць на сайце фестывалюMentalForce.by і ў афіцыйных пунктах продажу Bezkassira.by. Кошт: 180 000 — 250 000. Даведкі па тэлефоне: +37529 1994437

Cайт фестывалю — http://mentalforce.by/

Старонка ў Facebook — https://facebook.com/MentalForceFestival

Падзея ў Vk.com — https://vk.com/mentalforcefestival

Адрас: арт-прастора Studio 67 (Мінск, Партызанскі праспект 2-а)

MentalForceFestival-poster


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology