АРТ-СОЦ-ЛАБ: праект «Напалеон горада Бэ» (Барысаў)

Арт-праект «Напалеон горада Бэ» аб’ядноўвае гісторыкаў Барысава і недзяржаўныя гарадскія культурныя ініцыятывы. У першую чаргу гэта праект-даследаванне, у ходзе рэалізацыі якога мы паспрабуем паставіць шэраг пытанняў і падняць дыскусію адносна важнасці і якасці гістарычнай інфармацыі ў прасторы горада Барысава.

barysau

Асноўныя пытанні праекта:

Ці патрэбна гараджанам гісторыя Барысава? Ці ёсць у жыхароў крытычнае стаўленне да гістарычнай інфармацыі адносна горада? Ці ўплывае веданне гісторыі горада на самаідэнтыфікацыю жыхароў, і шырэй, культурнае і сацыяльнае поле і якасць камунікацый у гэтым асяроддзі?

Канцэпцыя праекта выцякае з гістарычнага кантэксту Барысава, які быў практычна цалкам «перапісаны» гісторыкамі на працягу дваццатага стагоддзя. У сучаснасці існуюць два тыпу горада. Першы – гэта Барысаў, пра які ведаюць у асноўным мясцовыя краязнаўцы і гісторыкі (назавем іх эксперты). Іх інфармацыйнае веданне выходзіць за межы савецкага, для іх Барысаў ўпісаны ў сусветную гісторыю і еўрапейскі кантэкст. Другі Барысаў – гэта горад, у якім цыркулюе і дамінуе гістарычная інфармацыя, сфарміраваная ў перыяд СССР, і менавіта яна стварае гістарычны наратыў, у якім існуе большасць жыхароў.

Менавіта таму галоўная задача праекта — зрабіць бачным першы, экспертны тып Барысава і справакаваць дыскусію сярод гарадской грамадскасці, каб праз выяўленне і абмеркаванне спрэчных момантаў гістарычнага кантэксту ўздзейнічаць на фарміраванне крытычнага стаўлення да транслюемай інфармацыі.

Праект «Напалеон горада Бэ» складаецца з двух частак:

16 мая 2015, 11: 00-14: 00

Інтэрактыўная тэатралізаваная частка на пешаходным мосце, які сімвалічна злучае старую і новую часткі горада. Запланавана прэзентацыя «лыжачкі Напалеона», якой французскі імператар размешваў чай напярэдадні пераправы праз Бярэзіну ў 1812 годзе.

15-29 жніўня
Дом-сядзіба Каладзеева 

Уваход па квітках дома-сядзібы.

Экспазіцыйна-дыскусійная частка — прэзентацыя вынікаў у выставачна-дыскусійнай форме.

Куратар праекта і рабочая група праекта:
Наталля Галава, рэжысёр і сцэнарыстка; івэнт-супольнасць «Барысаўская мыза», Кацярына Золялетдинова, старшы навуковы супрацоўнік ГУ «Барысаўскі аб’яднаны музей»

Партнёры праекта:
ГУ «Барысаўскі аб’яднаны музей»
Дом-сядзіба И.Х.Колодеева
Квір «Дняпроўскі пяхотны полк»
Сайт ex-press.by
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
Фотопортал Zнята
Крэатыўнае прастору ЦЭХ
Інтэрнэт-часопіс «Новая Еўропа»
Мультымедыйны інтэрнэт-часопіс «34mag»
Часопіс аб сучаснай беларускай культуры «pARTisan»
Грамадская культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі!»
Культурнае інтэрнэт- прастору «vitebsk4.me»


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology