Лекцыя Яўгеніі Ціманавай «Народжаныя альтруістамі: чаму нам выгадна дапамагаць адно аднаму»

Медыялабараторыя 34mag і «Еўрарадыё» працягвае серыю афлайн-сустрэч, якія будуць ладзіцца ў Менску ды іншых гарадах Беларусі цягам гэтага года. Кожны наш прывоз – гэта нагода абмеркаваць набалелае пытанне альбо грамадскую з’яву.

cimanava

Другім нашым госцем (пасля Андрэя Лашака) стане аўтарка відэаблога «Всё как у зверей» Яўгенія Ціманава, якая скамбінавала сваю цягу да біялогіі ды прафесійныя навыкі рэкламісткі, стварыўшы адно з самых папулярных відэашоу ў рунэце. Як сцвярджае Яўгенія ў адным з інтэрв’ю, ідэя шоу навеяна тым, што «біялогія – гэта ўніверсальная метафара ўсіх аспектаў чалавечага жыцця. Тое, што ты бачыш у чалавеку, ужо мае нейкую рыфму ў жывёльным свеце». Адзін з самых папулярных і неадназначных выпускаў праграмы завецца «Звярыны ашчэр патрыятызму», у ім можна знайсці тлумачэнне вытокаў патрыятычнай істэрыі, што накрыла нашу медыяпрастору ў апошнія два гады.

З лекцыяй па матывах гэтага выпуску пад назвай «Народжаныя альтруістамі: чаму нам выгадна дапамагаць адно аднаму» Яўгенія і завітае ў Менск. Што такое патрыятызм? Як мы вызначаем «сваіх» і «чужых»? Як маніпуляваць вялікімі масамі людзей, зыходзячы з іх пачуццяў? Пасля лекцыі можна будзе задаць вядучай свае пытанні.

Лекцыя Яўгеніі Ціманавай «Народжаныя альтруістамі: чаму нам выгадна дапамагаць адно аднаму» і дыскусія з аўтаркай адбудуцца 20 траўня, у прасторы «ЦЭХ» (вул. Кастрычніцкая, 16). Пачатак а 19.00. Уваход вольны.
План наступны:
19.00 – 19.15 – пачатак сустрэчы 
19.15 – 20.15 – лекцыя 
20.15 – 20.30 – перапынак на каву (сумесна з «Тёрка-шоу»)
20.30 — 21.30 – дыскусія

cimanava2


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology