Выступ Вольгі Гапеевай і Улада Бубена «Асінхронне плаванне»

«Асінхронне плаванне» — паэтычны перформанс Вольгі Гапеевай. Музыка і відэа — Улад Бубен.

Творасць часта вымагае ад чалавека шматфункцыйнасці, што нярэдка прыводзіць да праблем з ідэнтычнасцю, калі цяжка зразумець хто ты ці кім ты ёсць. Паэзія і лінгвістыка працуюць з мовай, але ці дазваляе адна бесклапотна існаваць іншай? Асінхроннасць дзеянняў, думак, мараў, разумення сябе і наваколля — крыніца творчасці ці ўнутранага разладу? Такія пытанні падымаюцца ў перформансе «Асінхроннае плаванне».

Галерэя TUT.BY, Мінск, пр-т. Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх (ст.м. Міхалова, БЦ Omega Tower).

22 траўна (пятніца), 19.00 Уваход вольны

Hapeyeva Afisha

Вольга Гапеева (Volha Hapeyeva) — паэтка, перакладчыца, даследчыца. Аўтарка сямі кніг. Стыпендыятка праграм у Нямеччыне, Аўстрыі і Латвіі. Ейныя творы перакладзеныя на нямецкую, англійскую, польскую, македонскую, чэшскую, літоўскую і латышскую мовы. Удзельніца шматлікіх міжнародных паэтычных фестываляў. Мае ступень кандыдата навук, займаецца праблемамі лінгвістыкі, філасофіі мовы, тэорыі і практыкі перакладу, сацыялогіі цялеснасці, даследуе гендарную праблематыку ў мове і літаратуры. Супрацоўнічае з электроннымі музыкамі. Выступае з паэтычнымі пэрфомансамі.

Улад Бубен — заснавальнік шэрагу музычных плыняў і «бацька» беларускай электроннай сцэны. Стваральнік ТВ-шоў для Беларускага MTV і шэрагу радыё-праектаў, прысвечаных электроннай музыцы. Працы Бубна выдаваліся на 58 лэйблах па ўсім свеце, жывыя выступы адбыліся ў Нямеччыне, Галандыі, Швецыі, Бельгіі, Польшчы, Расіі, Венгрыі, Аўстрыі і іншых краінах. Вядомы таксама, як альтэрнатыўны івэнт-прадусар, Улад працуе ў шырокім дыяпазоне жанраў — ад дыска і тэхна да брэйк-кору і індастрыэла.

Далучыцца да падзеі ў Facebook

https://www.youtube.com/watch?v=Qs7vvpIsaG8

https://soundcloud.com/baisan88/buben-vs-hapeyeva-2?in=baisan88/sets/dances-with-buben-b52


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology