Фестываль «Салаўё-2015» ў «Вайцюшках»

У гонар адкрыцця сезону 2015 году на хутары Вайцюшкі пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і Саюза беларускіх пісьменнікаў адбудзецца паэтычна-музычны фестываль «Салаўё».

2

Удзел возьмуць: Ігар Бабкоў, Альгерд Бахарэвіч, Адам Глобус, Сяргей Харэўскі, Юля Цімафеева і інш.
Напрыканцы адбудзецца музычны канцэрт гаспадара хутара Змітра Вайцюшкевіча.

Цана ўдзелу ў фэсце 150 000 руб.
Дзеці да 12 год — бясплатна.
У цану ўключана: нефармальныя размовы з беларускімі паэтамі і музыкамі, знаёмства з сучаснай беларускай літаратурай, адчайнае купанне ў Нёмане.
Мерапрыемства пройдзе ў сядзібе Вайцюшкі, Наваградскага раёна, у 170 км ад Мінска.

З нагоды начоўкі-знаходжання:
1. Абавязкова браць з сабой палатку, дыванок, спальнік і ежу
2. Прыяжджаем на ўласных машынах альбо аўтаспынам
Дадатковыя радасці (лазня) — за дадатковы кошт.
Каб трапіць у лазню, трэба загадзя запісацца — todar@tut.by
Кантактны нумар: +375(29)309-49-79, Зміцер

Facebook: www.facebook.com/todar.wajciushkewich
https://www.facebook.com/pages/Vajciushki/411233108980687
http://by.holiday.by/dom/estates/vajciushki

МАПЫ ДАЕЗДУ:

mapa

mapa2


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology