На «Заспявай 2.0» прыедзе «Колір» з Украіны, іх падтрымае Naka

26 чэрвеняна тэрасе кавярні Chill-Out на плошчы Свабоды выступіць фіналіст конкурсу «Засьпявай 2.0»«Колір:піано» з Адэсы, а падтрымае іх сваім выступам Naka – таксама ў фармаце «piano».

kolir

Адэсіты з гурта «Колір» – адзіны замежны ўдзельнік конкурсу «Заспявай 2.0». Музыкі падалі заяву на ўдзел у дзьвух намінацыях — «Кавер» і «Паэзія». У апошняй яны і былі адзначаныя журы. «Колір» стварылі песню «Застацца сабой» на верш беларускага паэта Андрэя Аляксандрава. Выйшла настолькі ўдала, што было вырашана ўключыць яе ў канцэртную праграму. Прыхільнікі каманды прынялі кампазыцыю з захапленнем. Для конкурсу «Заспявай 2.0» украінцы таксама зрабілі кавер на песню «Цветочки» гурта Naka ва ўласным перакладзе на беларускую мову. Менавіта гэта падштурхнула арганізатараў звесці ў творчую пару «Колір:піано» і Насту Шпакоўскую. На канцэрце 26 чэрвеня Наста заспявае хіты гурта Naka, а таксама некалькі сумесных песень, зробленых адмыслова да гэтага вечара.

«Колір» едзе ў Мінск у фармаце «піано» – спявачка Люда Колер (21 год) і клавішніца Ганна Правозін (18 год). Дзяўчыны зайграюць ўласныя творы і каверы на песні ўкраінскіх гуртоў. «З нашага апошняга візіту ў Мінск спіс нашых песень значна папоўніўся. Мы вельмі радыя, што займелі  магчымасьць праявіць сябе і выступіць перад беларускай публікай, якую шчыра любім. Спадзяемся што ўсім усё спадабаецца, бо мы старанна да гэтага рыхтуемся», — кажа Люда Колер.

 

Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Заспявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 эўра.

НАБЫЦЬ КВІТКІ – http://www.kvitki.by/ru/event/26368

26.06. Тэраса кавярні «Chill-Out» (плошча Свабоды, 4). Колір:піано (Адэса, Украіна) . Пры падтрымцыNaka.Пачатак у 20.00. Кошт квіткоў – 120 000 – 160 000. Інфалінія: +375296768195

afisha26-06


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology