АРТ-СОЦ-ЛАБ: «УСЁ, ШТО ЦВЁРДАЕ, РАСТАЕ Ў ПАВЕТРЫ»

10 ліпеня (пятніца) у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М. Багдановіча 7а) адбудзецца адкрыццё групавой выставы сучаснага мастацтва «Усё, што цвёрдае, растае ў паветры». Пачатак а 18:00. На адкрыцці выставы пройдзе музычны перформанс гурта algmac reduxx.

Выстава арганізавана ў межах мастацка-сацыяльнага праекта «АРТ-СОЦ-ЛАБ»ад арт-лабораторыі «Радыус» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).

11707839_1657969081088343_6619254453247228129_n1

Літаратурныя тэксты Максіма Багдановіча, аднаго з галоўных беларускіх паэтаў-сымбалістаў пачатку ХХ стагоддзя, акрамя іншага, у вялікай ступені кранаюць тэматыку адзіноты і рамантычных стасункаў з жанчынай, сымбалічнасці прыроды і гарадской прасторы, любові да радзімы і інтэрнацыяналізму. Гэтыя тэмы, таксама як і тэмы музеіфікацыі культурнай спадчыны, сучаснай візуальнай культуры і гендэрных стасункаў, будуць абмеркаваныя ў залях другога паверха музея Максіма Багдановіча, які зараз знаходзіцца на рэканструкцыі.

Багдановіч развіў канон рамантычнай паэзіі ў беларускай літаратуры, які меў уплыў на іншыя віды візуальнага і музычнага мастацтва. Але заўсёды побач розныя масавыя культурныя формы (рэклама, дзяржаўная ідэалогія, серыялы і г.д.) вульгарна выкарыстоўвалі многія метафары і ідэі рамантызму для зусім іншых мэтаў і сфармавалі тое, што мы ведаем пад «рамантыкай».

Такім чынам, любоў і рамантычныя стасункі не з’яўляюцца чымсьці нейтральным і натуральным: эмацыянальная сфера чалавека таксама ўключана ў эканамічны спосаб вытворчасці, біяпалітыку і складаныя сацыяльныя ўзаемадзеянні.

У познім капіталізме адбываецца зрух вытворчасці ў сферу інфармацыі, культуры і забаў: рамантычная любоў ўпісваецца ў прыватную сферу вольнага часу. Акрамя сілы і глыбіні ўплыву на штодзённасць чалавека, якія стымулююць патрэбу і нарошчваюць значэнне тавараў, якія асацыююца з рамантычнай любоўю і спрыяюць яе рэалізацыі, ёсць іншая магчымая прычына, па якой сістэма позняга капіталізму так актыўна эксплуатуе вобраз рамантычнага кахання. Апошняя арганічна ўпісваецца ва утапічныя ідэалы багацця, індывідуалізму, творчай самарэалізацыі, якія прапагандуюцца грамадствам позняга капіталізму, ці так званай «афектыўнай эканомікай». Назва выставы – гэта цытата з «Маніфеста камуністычнай партыі» К. Маркса і Ф. Энгельса, якая паказвае, як пераструктуруюцца не толькі эканамічныя, але і культурныя, і сацыяльныя адносіны пры змене спосабу вытворчасці. У постфардысцкім грамадстве – эрозіі і трансфармацыі падвяргаюцца такія універсальныя ў дамінуючым веданні паняцці, як каханне, пачуццёвасць, прыватнае і публічнае.

Удзельнікі: Бюро меладраматычных даследванняў (RO), Паўліна Вітушчанка, Жанна Гладко, Аляксей Лунёў, Аляксей Навумчык, Тамара Сакалова, Антон Сарокін, Вольга Сасноўская, Ігар Саўчанка, Антаніна Слабодчыкава, Аляксей Талстоў, Сяргей Шабохін, «Што Рабіць?» («Что делать?») (RU), Юра Шуст.

Куратар: Аляксей Барысёнак.

Архітэктар: Наталля Гарачая.

Дызайнер: Сяргей Шабохін.

Выстава працягнецца да 10 жніўня.

Час працы выставы: Панядзелак – Пятніца 14:00-18:00.

Мерапрыемтсва ў Facebook

Мерапрыемства ў Vkontakte

Партнёры праекта «АРТ-СОЦ-ЛАБ»: kalektar.org, 34mag.net, «Будзьма беларусамi», pARTisan, ЦЭХ, vitebsk4.me, «Новая Еўропа», ZНЯТА.

11664959_1658866684331916_1938895636_o

 

 


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology