Групавая выстава «Вымярэнні пустэчы»

14 — 30 ліпеня 2015 года
Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»
(пр. Незалежнасці 37А)

Выстава «Вымярэнні пустэчы» арганізаваная ў межах праекту «АРТ-СОЦ-ЛАБ» ад арт-лабараторыі «Радыус» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts у Беларусі (ECLAB).

unnamed

Крах камуністычнага праекту выклікаў адчуванне невядомасці і адсутнасці чагосьці важнага ў краінах Усходняй Еўропы. У выпадку Беларусі гэты стан зацягнуўся, і гэта нарадзіла распаўсюджанне як у дзяржаве, так і на Захадзе метафарычнага вобразу вакууму, пустэчы, у якой мы ёсць. Сапраўды, з-за адсутнасці цэласнай ідэалогіі, агульных каштоўнасцяў, а таксама палітычнай альтэрнатывы беларусы мусяць знаходзіцца ў стане адсутнасці дакладнага ўяўлення пра тое, што можна, а што нельга. На побытавым узроўні такі стан змушае бегчы ад рэальнасці, сістэмы, ад штодзённых пытанняў і нязручнасцяў у «зону камфорту», перажывання ўласных комплексаў без патрэбы дзейнічаць (якая «немагчымая»).

Што ёсць, калі нічога няма? Гэтая выстава — рэфлексія над актуальнасцю праблемы, а тасама яе дыскурсіўным вымярэнні. Калі мы гаворым, што няма нічога, ужо з’яўляецца нешта.

У прасторы галерэі будзе паказаны архіў прац беларускіх мастакоў (пачынаючы з 90-х гадоў), якія тэматычна або фармальна закранаюць праблему пустэчы. Архівацыя, фіксацыя карысныя для аналізу і ацэнкі вызначанага феномену. У той жа час працы маладых мастакоў, створаныя ў асноўным спецыяльна для экспазіцыі, дапамогуць лакалізаваць праявы пустэчы і пашукаць адказ на пытанне пра тое, каму яна належыць, ці з’яўляецца праблемай усіх грамадзян або толькі спецыфічным міфам інтэлектуальнай эліты. Выстава стане спробай актывацыі пустэчы, даследавання, асваення і, магчыма, пераадолення.

Удзельнікі: Алена Гайдук, Алеся Жыткевіч, Аляксей Навумчык, Яўген Рамашоў, Вольга Сасноўская, Аляксей Талстоў, Сяргей Шабохін, Яўген Шадко.

Куратар: Вера Залуцкая

Партнёры праекту: 34mag.net, «Будзьма беларусамi», pARTisan, ЦЭХ, vitebsk4.me, «Новая Эўропа».

Суправаджальныя мерапрыемствы:

19 ліпеня (нядзеля) 15.00 — куратарская экскурсія

28 ліпеня (аўторак) 19.00 — лекцыя пра пустэчу А. Барысёнка і В. Залуцкай

30 ліпеня (чацвер) 19.00 — куратарская экскурсія

(спіс мерапрыемстваў можа змяняцца ці дапаўняцца)

Адкрыццё адбудзецца 14 ліпеня 2015 а 19-й гадзіне

Уваход вольны

Галерэя «Ў» выказвае ўдзячнасць «Хуткай моўнай дапамозе» за дапамогу ў падрыхтоўцы тэкста да выставы.

unnamed


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology