Серыя выставачных праектаў «Б.Д.С.М. — Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва»

З 1 па 31 жніўня 2015 у рамках даследчага і выставачнага праекту «Б.Д.С.М. — Беларускае Дэвіянтнае Сучаснае Мастацтва» маюць экспанавацца выставы культурнага інтэграцыйнага праекту «OpenЖнівень» — фотавыстава Івана БЕСЕРА «Шафа» і выстава графікі Аркадзя ТРАПІНКІНА.

шафа - афіша - комп

Традыцыйная цялеснасць канчаткова знікае на мяжы ранняй і позняй мадэрнасці, а замест яе з’яўляецца новая — сексуалізаваная цялеснасць, якая падвяргаецца татальнай псіхалагізацыі.

У традыцыйнай культуры людзі не цураліся ўласнага цела [Ж. Ле Гоф. Гісторыя цела…]. Натуральна, у целе было тое, што лічылася брудным, агідным, забароненым і г.д. Але прэмадэрнасная традыцыя ўспрыняцця цела прынцыпова рознілася з мадэрнаснай. І ў выніку цялеснасць пачынае разглядацца менавіта праз прызму псіхалагізму. Прычына такіх культурных пертурбацый палягае менавіта ў гарадской культуры, створанай у Мадэрніці.
Культура Мадэрніці, укаранёная ў горад, вызначаецца перанасычанымі стасункамі паміж людзьмі: гэта значыць, публічная прастора ў мадэрнасным горадзе, у адрозненне ад традыцыйных культурных асяродкаў, псіхалагізуецца і становіцца насычанай культульнымі кантактамі. Тапаграфія гэтых кантактаў настолькі працінае ўсю публічнасць, што вымушана была інстытуалізавацца пэўная новая гарадская «сацыяльная карэктнасць» [Р. Сэнэт. Падзенне публічнага чалавека]. Гэта сацыяльная карэктнасць, абмежаваная гарадской прасторай, вызначае і новыя практыкі адносна цела і адносна інтымнасці.

У выніку адбываецца пэўная рэканфігурацыя прыватнага і публічнага — прыватнасць пераносіцца на публічнасць і наадварот.

Урбанізацыя нішчыла традыцыйны этычны кодэкс блізкасці. Новая блізкасць вызначалася статусам і культурным станам [B.S. Turner. Bodily order]. У выніку стасункі паміж людзьмі не толькі мяняюцца, але перадусім робяцца менш інтэнсіўнымі, набываюць уласцівасць фармальнасці.
У цяперашні час — у эпоху позняй Мадэрніці, — «самасць чалавека стала асноўным цяжарам кожнага, самаспазнаванне замест таго, каб быць сродкам спазнавання свету, стала мэтай. Менавіта таму, што мы занадта засяроджаныя на саміх сабе, нам досыць складана зразумець прынцып прыватнага, зразумела вытлумачыць сабе і іншым, што ўяўляе наша асабовасць» [Р. Сэнэт. Падзенне публічнага чалавека].

Фотавыстава Івана Бесера «Шафа» — гэта сумесны праект фатографа і жыхароў Псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў № 3 г. Мінска. Гэта — спроба развагаў іх пра саміх сябе як пра незвычайных людзей у незвычайнай сітуацыі.

Выстава графікі Аркадзя Трапінкіна прэзентуе творчасць аднаго з самых добрых мастакоў, паэтаў, музыкаў. Аркадзь Трапінкін — стваральнік самых цёплых коміксаў.

шафа - афіша - даша - даты - комп

Адкрыццё праектаў:
1 жніўня а 16/00 — «Шафа» (Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура; вул. Азгура, 8, г. Мінск)
8 жніўня а 14/00 — выстава графікі (Псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў № 3; вул. Выгоцкага 14, п. Навінкі, г. Мінск)

Суправаджальная праграма:
1 жніўня а 14/00
У рамках праекту ў Мемарыяльным музеі майстэрні З.І. Азгура мае адбыцца адкрытая дыскусія «Што такое сацыяльная дэпрывацыя і чаму мы яе прымаем?» з удзелам:
— Алег Айзберг, к.м.н., дацэнт, дацэнт кафедры псіхіятрыі і наркалогіі БМАПА;
— Вольга Гапеева, к.ф.н., паэтка, перакладчыца, даследчыца сацыялогіі і антрапалогіі цялесных мадыфікацый/арт-практык;
— Аляксей Братачкін, гісторык, кіраўнік канцэнтрацыі Публічная гісторыя Еўрапейскага каледжу Liberal Arts у Беларусі.
Мадэратарка — Дар’я Яскевіч, сукуратарка праекту, арт-тэрапеўтка, загадчыца аддзелу ПДІСІ № 3.

1 жніўня а 16/00
— перформанс «Ego» (праект «Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk»).
— Death-jazz industrial band Masque Noir (Death-jazz, Avantgarde, Full improve, jazz-punk, live electronic).

22 жніўня а 18/00 — праект «Understand Me» (Улад Бубен).
Выставы прадоўжацца па 31 жніўня 2015 г.
Кантакты:
Мемарыяльны музей-майстэрня З.І. Азгура
вул. З.Азгура, 8, г. Мінск
тэл.: +375—17—3800632
http://www.azgur.by/KultLab


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology