Алесь Плотка выдаў медыя-нізку вершаў Spes Phtisica

Алесь Плотка, (беларускі творца, таксама вядомы пад псеўданімам Байсан), выдаў медыя-нізку вершаў Spes Phtisica.

Падборка вершаў пабудаваная ў храналагічным парадку і ахоплівае перыяд са снежня па ліпень, калі аўтар праходзіў курс лекавання туберкулёзу, дзякуючы якому і з’явілася назва мультымедыйданага міні-выдання. Творы запісаныя ў Lo-fi якасці і знітаваныя разам з дапамогай інструменту Knightlab, які дазваляе аб’ядноўваць медыйны кантэнт і дэманстраваць дакладную храналогію з’яўлення.

Baisan

Каментуе аўтар, — «Ідэя фіксацыя такой нізкі была даўно і асабліва абвастрылася пад час працы над фінальнай рэдакцыяй кнігі „Байсан“. Калі ў -надцаты раз перабудоўваеш кнігу то надыходзіць момант, калі кажаш сабе, што ўсё, выдаш гэта і наступная будзе проста храналагічнай, бо задзяўбло. Мала хто стрымлівае такое абяцанне, але прынамсі невялікі перыяд у жыцці зафіксаваць атрымалася. Ён даволі сакральны, калі вы разумееце, пра што я, таму розніца паміж лірычным героем і аўтарам амаль адсутнічае».

Spes Phtisica — асобы эйфарычны стан хворага на сухоты чалавека, пад час якога ён імкнецца падмануць сябе і навакольны свет нібыта пазітыўным настроем і імкненнем захаваць нармальную працаздольнасць.

Алесь Плотка (Байсан) — характэрны выхадзец з гомельскага андэграўнду. Друкаваўся ў самвыдаце і перыёдыцы. Удзельнік гуртоў JazzLatex, Samadhi Boom і TerraKod, супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх выканаўцаў (Naka, Bigi, IvoryGod, Yellow Brick Road). Дыпламант беларускага ПЭН-у, абладальнік прэміі «Залаты Апостраф». Разам з Уладам Бубенам выдаў два альбомы лічбавай паэзіі — Iamb’n’bass i Skweee Belarus, шэраг відэазапісаў і кліп на трэк F5.

Замовіць кнігу «Байсан» можна на сайце аўтара, аддзячыць – пераводам на рахунак мабільнага +375 29 3948204 (velcom).


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology