Праект «Сіла абстракцыі»: польскае мастацтва

2 верасня 2015 года а 17-ай гадзіне ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр-т Незалежнасці, 47) адбудзецца адкрыццё праекта «Сіла абстракцыі», на якім будуць прадстаўлены работы пяці маладых польскіх мастакоў.

Арганізатарамі праекта выступаюць culture.pl*, галерэя Ле Гуэрн, Польскі інстытут у Мінску, Музей сучаснага выяўленчага мастацтва пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Куратар: Міхал Яхула.
Мастакі: Барташ Какасіньскі, Гжэгаж Казэра, Павел Матышэўскі, Ізабэла Рагуцка і Ірміна Стась.

Iза Рагуцка, Я – дрэва II, 2012, трансфертная папера на палатне, 70 x 140 cm

Іза Рагуцка. Я — дрэва ІІ

«У рамках праекта „Сіла абстракцыі“ можна пабачыць карціны пяці польскіх мастакоў, у тым ліку спецыяльна створаныя для выставы ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску.

Агульным элементам паказу з’яўляецца паняцце абстракцыі, прысутнае ў творчасці мастакоў, засяроджаных на дыскурс жывапісу.

… Гэтыя маладыя творцы належаць да адной генерацыі і ўжо некалькі гадоў праводзяць паміж сабой мастацкі дыялог. Яны не дзейнічаюць у рамках агульнай групы, не ствараюць тэарэтычных маніфестаў і ніколі дагэтуль не ладзілі агульнай выставы ў прапанаваным тут складзе. Іх аб’ядноўваюць падобнае светаадчуванне і зацікаўленні, перакладзеныя на мову жывапісу. Какасіньскі, Казэра, Матышэўскі, Рагуцка і Стась належаць да невялікай групы найбольш таленавітых польскіх мастакоў маладога пакалення…» — у сваей прамове да выставы кажа куратар Міхал Яхула.
Неад’емнай часткай праекта стане серыя суправаджальных мерапрыемстваў — воркшопаў мастакоў са школьнай моладзю. Удзельнікі майстэрні даведаюцца, ці мае прастора прыватны характар і як яна ўплывае на штодзённае жыццё людзей; з дапамогай газет, упаковак, пазбаўленых сваёй першапачатковай утылітарнай сутнасці, будуць шукаць абстракцыйны патэнцыял; пазнаёмяцца з асноўным сродкам працы мастака — фарбай і рознымі тэхнікамі яе выкарыстання; пратэсціруюць свае ўяўленні пра ўнутраны выгляд арганізма (чалавека альбо жывёлы); на падставе асобных фрагментаў планаў Мінска і канкрэтных месцаў горада будуць ствараць ўзоры-адбіткі, з выкарыстаннем традыцых народных тэхнік (выцінанка).

2 верасня 2015 года а 15-ай гадзіне ў канферэнц-зале музея адбудзецца прэс-канферэнцыя з куратарскай экскурсіяй для прэсы.

Выстава працягнецца па 26 верасня 2015.


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology