БЕЛАРУСКАЕ СУЧАСНАЕ МАСТАЦТВА Ў БЕЛАСТОКУ

28 жніўня — 8 кастрычніка 2015
Галерэя Арсенал, Беласток, Польшча

Выстава «ZBOR. Канструюючы архіў» ўяўляе сабой вынік дзейнасці даследчай платформы сучаснага беларускага мастацтва KALEKTAR. У пачатку 2015 на партале kalektar.org пачаў працу рэсурс ZBOR — часопіс-архіў аб праграмных творах беларускіх мастакоў, калектываў і інстытуцыяў, а таксама значных з’явах сучаснага мастацтва Беларусі.

Zbior1

Выстава ўяўляе сабою зрэз мастацкага досведу беларускага сучаснага мастацтва з 1980-х да нашых дзён, у выглядзе 40-ка выбраных твораў, а таксама іх кароткага апісання і рэпрадукцый. Усе выбраныя для выставы творы з’яўляюцца аднымі з ключавых выказванняў, якія вызначылі ў той ці іншай ступені развіццё розных напрамкаў беларускага сучаснага мастацтва. Куратары праекта і запрошаны экспертны савет сабралі творы такім чынам, каб найбольш аб’ёмна прадэманстраваць мастацкія стратэгіі некалькіх пакаленняў мастакоў, а таксама зафіксаваць ключавыя культурныя і палітычныя падзеі ў Беларусі.
Куратары:
Сяргей Кірушчанка і Сяргей Шабохін
Экспертная група праекта:
Таня Арцімовіч, Аляксей Барысёнак, Андрэй Дурэйка, Валянціна Кісялёва, Аляксей Лунёў, Лена Прэнц
Арганізатары выставы:
даследчая платформа беларускага сучаснага мастацтва KALEKTAR і Galeria Arsenał
Каардынатар праекта: Павел Праабражэнскі
Мастакі:
Сяргей Бабарэка, Ізраіль Басоў, арт-група «Беларускі клімат», гурт «Бергамот», Васіль Васільеў, Аляксей Велікжанін, Жанна Гладко, Жанна Грак, Аксана Гурыновіч, Міхаіл Гулін, Лена Давідовіч, Эвеліна Домніч / Зміцер Гельфанд, Андрэй Дурэйка, Сяргей Кірушчанка, Артур Клінаў, Аляксандр Камароў, Аляксей Кашкароў, Андрэй Лянкевіч, група «Ліпавы колер», Аляксей Лунёў, Віка Мітрычэнка, Галіна Маскалёва / Уладзімір Шахлевіч, Марына Напрушкіна, Алесь Пушкін, арт-група «Рэвізія», Віталь Ражкоў (Бісмарк), Людміла Русава, Ігар Саўчанка, Вольга Сазыкіна, Антаніна Слабодчыкава, Ганна Сакалова, Тамара Сакалова, Леон Тарасевіч, Ігар Цішын, Максім Тымінько / Глеб Шутаў / Майя Ільіч, Уладзімір Цэслер / Сяргей Войчанка, Алег Чорны, Сяргей Шабохін, Ганна Школьнікава, Алег Юшко / Кірыл Лубянец
Партнёры праекта: Галерэя сучаснага мастацтва «Ў», медыя-праект pARTisan, Польскі інстытут у Мінску
Укладальнік тэкстаў: Сяргей Шабохін
У распрацоўцы тэкстаў удзельнічалі: Таня Арцімовіч, Таццяна Бембель, Аляксей Барысёнак, Антон Барысенка, Вольга Бубіч, Людміла Варапай, Ірына Герасімовіч, Алёна Глухава, Наталля Гарачая, Ілона Дзергач, Вадзім Дабравольскі, Андрэй Дурэйка, Таццяна Кандраценка, Ларыса Міхневіч, Лена Прэнц, Вольга Рыбчынская, Ганна Самарская, Аляксандр Сарна, Саша Сямак, Таня Сяцко, Ганна Сакалова, Ірына Саламаціна, Вольга Сасноўская, Крысціна Сташкевіч, Святлана Ўланоўская, Ларыса Фількінштэйн, Вольга Шпарага, Віталь Шчуцкі, Алег Юшко.
Zbior

Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology