29-30 жніўня: Агра-Культурны Фэст

Запрашаем на Агра-Культурны Фэст — партнёрскі праект Галерэі сучаснага мастацтва «Ў», Таварыства «Зялёная сетка», ГА «Экадом», установы «Агра-Эка-Культура» і літоўскай арганізацыі «Kulturos Ambasada».

У гэтыя выходныя, 29-30 жніўня, мы традыцыйна збярэмся ў Галерэі «Ў» дзеля таго, каб усвядоміць ролю чалавека ў навакольным свеце, каб задумацца над тым, як уплываюць на нас прыроднае асяроддзе і прадукты, якія мы спажываем.

unnamed

Сучасны, паскораны рытм жыцця прымушае нас быць усё далей і далей ад натуральных працэсаў — губляць сябе ў паўсядзённых клопатах. Мы ж прапаноўваем Вам спыніцца і задумацца, якой павінна быць ежа, каб яна не толькі насычала, але і прыносіла карысць, рабіла нас больш здаровымі, адчуць на сабе сілу прыроднага праз творы мастакоў, паспрабаваць знайсці ўнутраную гармонію з наваколлем.

Бо нішто так не пагружае чалавека ў самаго сябе, як назіранне за працэсамі ў дзікай прыродзе. Таму невыпадкова ў гэтым годзе ўдзельнікі штогадовага эка-арт пленэра даследавалі прыродныя і індустрыйныя патэрны, і свае ўнутранія пачуцці пры знаходжанні на мяжы розных асяроддзяў. Вынікам чаго стала выстава «Памежны стан» у Галерэі «Ў» (6-30 жніўня 2015).

Кульмінацыяй праекту будзе двухдзённы Агра-Культурны Фэст, што аб’яднае на адной пляцоўцы эколагаў, мастакоў, фермераў і ўсіх неабыякавых да ўстойлівага экалагічнага развіцця.

Запрашаем!

Увага!

Да вечары пятніцы (да 16.00) ёсць магчымасць замовы фермерскіх прадуктаў. Для гэтага трэба запоўніць форму-заказ па спасылцы. Забраць замову можна будзе ў нядзелю з 13.00 да 15.00 падчас маркету Агра-Культурнага Фэста.

Мы шануем час і працу нашых фермераў, і за гэта яны вырошчваюць і вырабляюць для нас смачную і карысную ежу!

Сярод прапанаваных для замовы прадуктаў ёсць ужо сертыфіцыраваныя прадукты (ад фермера Хвашчэўскага), таксама ёсць прадукты, якія ў сапраўдны час праходзяць сертыфікацыю (ад фермера Крылова), а таксама тыя, якія пачынаюць сертыфікавацца, а значыць — готовыя паручыцца экалагічнасцю сваёй прадукцыі.

Смачна есці!

Праграма фэсту:

Субота 29 жніўня

12.00 — 12.30 Адкрыццё фестывалю

12.30 — 13.30 Экскурсія па гарадскому агародзіку Галерэі «Ў». Каментары Дэвіда Браўна, спецыяліста па пермакультуры з Аўстраліі. Дыскусія «Ці патрэбны гораду агарод».

13.30 — 14.00 Сляпая дэгустацыя (арганічны прадукт vs прадукты з крамы)

13.45 — 15.00 «Як лес прыйшоў у галерэю» Дзіцячая экскурсія і майстарклас па лэнд-арту. Што мы бачым навокал? Паглыбленне ў дзіўны мір прыроднай прыгажосці з Соняй Садоўскай («Дзіцячыя творчыя майстэрні») і Кацярынай Спосаб («Дзіцячыя эка-майстэрні»)

14.00 — 15.00 Прэзентацыя «Правільныя пчолы — правільны мёд» Аляксея Сушчыца

1. «Калі знікнуць пчолы…» — кароткі агляд сучаснай сітуацыі ў пчалярстве.

2. Калоднае ўтрыманне пчол як устойлівая альтэрнатыва вуллявому пчалярству.

3. Новая мадэль адносін паміж пчаляром і спажыўцом, якая дазваляе любому жадаючаму (у тым ліку гараджаніну) мець сваіх пчол і атрымоўваць высокаякасны мёд.

15.00 — 16.00 Лекцыя-прэзентацыя культурна-фермерскага праекту Kultivator (Швецыя).

16.00 — 17.30 Прэзентацыя і паказ фільма «Вочы Возера» (Літва) з каментарамі ўдзельніка праекту Ёзаса Лайвіса.

Нядзеля 30 жніўня

12.00 — 12.30 Экскурсія па выставе, прэзентацыя праекту «Памежны стан». Сафія Садоўская

12.30 — 13.30 Прэзентацыя «Памежны эфект ва ўстойлівым дызайне», Вольга Шчыглінская, эксперт па пермакультурнаму дызайну.

13.30 — 14.00 Дэгустацыя фермерскіх кавуноў (РБ).

13.00 — 15.00 Продаж фермерскіх прадуктаў (пажадана папярэдняя замова).

14.00 — 14.50 Экскурсія па гарадскому агародзіку Галерэі «Ў», Надзея Куляшова. Дыскусія «Як вырошчваць прадукты ў горадзе і дзеля чаго гэта патрэбна». Для дзяцей і дарослых.

15.00 — 16.00 Прэзентацыя праекта «Памежнае мастацтва». Арт-тэрапія ў Свірскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце. Фільм ад Bazinato, кераміка, фотаздымкі і гісторыі.

16.30 — 17.10 Skype-прэзентацыя праекта L.E.S. (Калінінград).

17.10 — 18.00 Паказ фільма «Вочы Возера» (Літва)


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology