Арт-праекта «Якога полу супрацоўнік?», прысвечаны жаночаму досведу ў працоўнай прасторы

2-13 верасня
ЦЭХ (Менск, Кастрычніцкая, 16)

Арт-праект «Якога полу супрацоўнік?»

2 Верасень (серада) у арт-прасторы ЦЭХ (вул. Кастрычніцкая, 16) адбудзецца адкрыццё арт-праекта «Якога полу супрацоўнік?». Пачатак у 19:00.

FB4 - копия (2)

«Якога полу супрацоўнік?» — гэта міжнароднае мастацкае даследаванне, арганізаванае ў межах праекта «АРТ-СОЦ-ЛАБ» ад арт-лабараторыі «Радыус» Еўрапейскага каледжа Liberal Arts ў Беларусі (ECLAB).

Куратаркі праекта: Ганна Лакціёнава, Алена Агарэлышава, Мікаэла
Дизайнерка: Вікторыя Вільчэўская

Праект прысвечаны жаночаму досведу ў працоўнай прасторы. Роўнасць на рынку працы жанчын і мужчын пастулюецца яшчэ з часоў СССР. Мы вырашылі паглядзець, як гэта адбываецца на самой справе. Ці ставяцца да жанчыны перш за ўсё як да жанчыны, а ўжо потым як да супрацоўніцы? Ці ўплывае гендэр на паводзіны на працы, адносіны з калегамі і начальствам?

У межах праекта былі праведзеныя сустрэчы з працуючымі жанчынамі, аналіз СМІ (кантэнт-аналіз артыкулаў пра жанчын і працу), а таксама аб’яваў аб адкрытых вакансіях. Нашай мэтай было даследаваць і прадставіць у мастацкай форме (паліпціх з некалькіх узроўняў) тэму жаночага вопыту ў працоўнай прасторы ў краінах СНД (Беларусь, Украіна, Расія).

Праца вытканая з рэальных гісторый жанчын. Кожны стэнд — асобная краіна. Па краях рамы — словы і выразы, якія выкарыстоўваюць СМІ і прадстаўнікі ўлады для апісання дадзенай тэмы. Гэта тыя рамкі, у якіх і існуе паўсядзённы досвед працуючых жанчын. Сама экспазіцыя знаходзіцца на вуліцы горада як неад’емная частка нашай штодзённасці. Таго, што адбываецца з намі, нашымі мамамі, сёстрамі і сяброўкамі.

Суправаджальная праграма:

2 верасня (серада), 19.00: адкрыццё арт-праекта.

9 верасеня (серада), 19.30: лекцыя-прэзентацыя «Рэпрэзентацыя жанчын у прафесійнай сферы ў РБ» з Вольгай Бурко.

11 верасня (пятніца), 19.00: кінавечар «Беларускі дакумент» з Cinema Perpetuum Mobile, мадэрацыя: Ліна Мядзведзева.

12 верасня (субота), 14.00: прэзентацыя праекта жаночых творчых майстэрняў «КУХНЯ».

13 верасня (нядзеля) 19.00: перфоманс ад групы «Прыпой».
#жаночы #ансамбль #шумавы #музыкі #прыпой #girls #noize #band #pripoy

Уваход на мерапрыемствы вольны!

«Якога полу супрацоўнік?» у Facebook

Партнёры: ECLAB, ЦЭХ, vitebsk4.me, «Новая Еўропа», ZНЯТА, kalektar.org, 34mag.net, «Будзьма беларусамi», pARTisan, dotyk.by, CPM

gender (poster) 4


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology