Фіналістка «Заспявай 2.0» Марына Вярэніч выступіць разам з :B:N:

4 верасня ў дворыку на плошчы Свабоды, 4 у заключным канцэрце летняй серыі «Заспявай 2.0» выступіць Марына Вярэніч, а госцем будзе гурт :B:N:

24-гадовая Марына Вярэніч ужо з дзесяць год сур’ёзна займаецца музыкай. Яна скончыла вакальнае аддзяленне Маладзечанскага музычнага коледжу імя Агінскага, паступіла на эстраднае аддзяленне Інстытута сучасных ведаў. Яна актыўна і паспяхова ўдзельнічае ў музычных конкурсах і тэлепраектах, дайшла да полуфінала «Акадэміі талентаў» у 2013. На конкурс «Заспявай 2.0» у намінацыю «Паэзія» яна падала песню «Чаму мы стрэліся ня ў час» на словы Тацяны Дзям’янавай і ўласную музыку. І патрапіла ў лік фіналістаў.

У фінальнай серыі канцэртаў «Заспявай 2.0» Марыну Вярэніч падтрымае сваім выступам гурт :B:N: Адзін з вядучых гуртоў беларускай рок-сцэны рыхтуе адмысловую акустычную праграму, куды ўвойдуць найлепшыя песні з чатырох дыскаў. Вядома ж, прагучаць «Дажджамі», «Не трывай», «Цягнік», а таксама хіты з новага альбому «Шукай сваё».

Па выніку летніх канцэртаў маладых выканаўцаў будуць вызначаныя пераможцы конкурсу «Заспявай 2.0», які праводзіць партал Tuzin.fm і фонд «Вяртанне» пры падтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». Прызавы фонд конкурсу складае 1000 еўра.

Набыць квіткі — http://www.kvitki.by/ru/event/27694
04.09. 20.00. Тэраса кавярні Chill-Out (плошча Свабоды, 4). Марына Вярэніч і гурт :B:N:. Квіткі – у касах Kvitki.by і он-лайн. Кошт: 75 000 – 95 000. Інфалінія: +37529 676-81-95, +37529 687-20-93

afisha-4-08


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology