Сучаснае мастацтва Беларусі ў Калінінградзе

11 верасня ў Балтыйскім філіяле Дзяржаўнага цэнтра сучаснага мастацтва адбудзецца адкрыццё арт-праекта «ПРАСТОРА ДЫФУЗІІ» — выставачнага праекта, які ўпершыню прадстаўляе ў Калінінградзе шырокі спектр актуальнага мастацтва з Беларусі.

Адкрыццё выставы адбудзецца 11 верасня (пятніца) ў 19:00 на мансардзе казармы «Кронпрынц» (Літоўскі вал, 38, пад’езд № 6, 4-й паверх) пры ўдзеле куратара і мастака з Беларусі Міхаіла Гуліна. Экспазіцыя, якая ўключае інсталяцыі, фота, відэа і арт-аб’екты, будзе працаваць да 27 верасня. Уваход вольны.

bb_ncca_prostranstvo_diffusii_2015_09_11_poster

«Прастора дыфузіі» — мастацкі «адказ» беларускіх мастакоў, якія жывуць у Беларусі і за мяжой, на выставачны праект «Next Door. Зроблена ў Калінінградзе» Балтыйскага філіяла ГЦСМ, які прайшоў восенню 2013 года ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (Мінск, Беларусь). «Прастора дыфузіі» дазволіць расейскаму гледачу праз творы сучасных беларускіх мастакоў зразумець і адчуць краіну і людзей, якія жывуць па суседству.

Праект «Прастора дыфузіі» паказвае зрэз беларускай рэальнасці ў дакументальных фотаздымках і відэазапісах, змешваючы іх з дакументальнымі матэрыяламі.

Галоўнае пытанне тут — пытанне аб розніцы паміж «быць» і «здавацца». Чым у рэчаіснасці з’яўляюцца гэтыя «дакументальныя матэрыялы», пра якую культурную ідэнтычнасць сігналізуюць тыя ці іншыя выказванні, знакамі якіх мастацкіх і сацыяльных працэсаў яны з’яўляюцца?

У беларускай культуры гэтыя знакі далёка не відавочныя, а калі відавочныя і літаральныя, то часта зманлівыя. Праект наводзіць фокус на сітуацыі, калі творы мастакоў атрымлівалі ілжывую інтэрпрэтацыю, калі ім прыпісвалася іншае значэнне, і супастаўляе гэтыя працы з прамымі і адкрытымі пасланнямі, якія літаральна «кажуць самі за сябе». Гэтыя адкрытыя палітычныя пасланні з’яўляюцца хутчэй «прынадай», у рэчаіснасці гаворка ідзе пра культуру, якая жыве ў адсутнасці публічнай прасторы, пра звязаныя з гэтым ірытацыі, недаказанасць і страхі, пра ідэі, якія дрэйфуюць ў сацыяльным поле, калі ніхто ў іх ужо не верыць . Сама гэтая сітуацыя — і ёсць пасланне.

Арганізатар: Балтыйскі філіял Дзяржаўнага цэнтра сучаснага мастацтва пры падтрымцы Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і галерэі Osnova (Масква)
Куратар: Міхаіл Гулін (Мінск, Беларусь)
Каардынатары: Зінаіда Шаршунова (БФ ГЦСМ), Таццяна Кандраценка, Антаніна Слабодчыкава (Мінск, Беларусь)

Удзельнікі: Сяргей Бабарэка (праект «Жыве Беларусь»), Сяргей Гудзілін (праект «Краіна на скуры»), Міхаіл Гулін (відэа «След», «Норка»), Андрэй Дурэйка (праца «Weissrussland»), Сяргей Ждановіч (праект «Tabula Rasa»), Аляксандр Камароў (відэа «Паліпадуаценне»), Андрэй Логінаў і Валеры Савульчык (праект «Tайна 10-й планеты»), Ігар Саўчанка (праект «Дзевяць, восем, шэсць. Тры лічбы генерал-фельдмаршалка Кейтэля», праект «Час камянёў»), Антаніна Слабодчыкава (з праектаў «Яно ТУТ» і «Героі ўсяго толькі героі»), Ганна Сакалова (відэа «Чорна-бела-чорны»), Максім Тымінько («939 візуальных элементаў»), Алег Юшко («Welcome»).
Адкрыццё выставы: 11 верасня, пятніца, 19:00
Час правядзення: 12-27 верасня, аўторак-субота, 15: 00-20: 00
Адрас: выставачная зала БФ ГЦСИ (мансарда казармы «Кронпрынц», Літоўскі вал, 38, пад’езд № 6, 4-й паверх)
Рэкамендуемая ўзроставая катэгорыя: 16+

Падрабязней ТУТ


Leave a Reply


pARTisan©, 2012-2024. Дызайн: Vera Reshto. Web development by Kasten Technology